Сандэй Адэладжа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Са́ндэй Сунка́нмі Адэла́джа (нарадзіўся 28 траўня 1967 году, в. Ідаміла, Нігерыя) — украінскі прапаведнік-эвангеліст нігерыйскага паходжаньня, заснавальнік і старшы пастар найвялікшай поўнаэвангельскай мэгацарквы(en)[1] ў Эўропе пад назовам «Амбасада Боская» (з цэнтрам у Кіеве, Украіна).
Жыцьцяпіс
Сандэй Адэладжа нарадзіўся ў вёсцы Ідаміла на паўднёвым захадзе Нігерыі ў прэсьвітэрыянскай сям’і. Насуперак дыягназу ўрачоў пра тое, што ягоная маці ня можа мець дзяцей, Тэніёла, якая была дачкой кіраўніка паселішча, нарадзіла сына, назваўшы яго Сандэем (па-беларуску: нядзеля) паводле дню нараджэньня. Яна дала хлопчыку сваё прозьвішча Адэладжа («той, хто прымірае людзей»), бо на шостым месяцы цяжарнасьці, яшчэ ня ведаючы пра гэты факт, канчаткова разьвіталася з мужам празь сямейныя праблемы. Празь некалькі год Тэніёла ізноў выйшла замуж і зьехала да мужа, а хлопчыка да 16 гадоў выхоўвала бабуля Рэйчэл.
Цягам 1973 году адзін за адным загінулі тры родныя браты Сандэя, а калі яму споўнілася 16 гадоў, памерла бабуля. Пасьля апошняга выпадку Сандэй вырашыў усур’ёз заняцца вучобай і ў 1986 годзе скончыў школу з залатым мэдалём. Гэта давала яму шанец атрымаць дзяржаўную стыпэндыю на навучаньне.
Убачыўшы па тэлевізіі рэлігійную праграму, Сандэй Адэладжа стаў наведваць царкву і прыняў хрысьціянства. Неўзабаве была атрыманая стыпэндыя на навучаньне, і ён вырашыў ехаць у СССР, дзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
У 1989 годзе Сандэй зь сябрамі-афрыканцамі сталі наведваць набажэнствы баптыстаў і пяцідзясятнікаў, а ў 1990 годзе пачалі езьдзіць з эвангелізацыйнымі паездкамі па Беларусі, Прыбалтыцы, Расеі і Ўкраіне. Прапаведвалі ў розных грамадзкіх месцах: электрычках, аўтобусах, падземных пераходах.
У 1993 Сандэй Адэладжа скончыў унівэрсытэт з чырвоным дыплёмам і, як ангельскамоўны журналіст, атрымаў запрашэньне на адзін з кіеўскіх тэлеканалаў. Перадаўшы царкву ў Менску, якую яны запачаткавалі разам, Руфусу Аджыбае, Сандэй пераехаў у Кіеў. Для вывучэньня Бібліі пачаў зьбіраць знаёмых на ўласнай кватэры.
У 1994 годзе пакінуў працу на тэлебачаньні і цалкам прысьвяціў сябе хрысьціянскай дзейнасьці. Першымі парафіянамі царквы «Слова веры» сталі 7 афрыканцаў-сяброў Сандэя[2]. З павелічэньнем колькасьці парафіянаў цэнтар супольнасьці з прыватнай кватэры перамясьціўся сьпярша ў арандаваны кінатэатар, а ў 1999 годзе — у струхлелы спартовы комплекс на ўскрайку Кіева. У 1996 годзе да суполкі далучыўся бізнэсоўца, дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, а ў будучыні мэр Кіеву Леанід Чарнавецкі. У 1998 годзе сям’я Чарнавецкіх адчыніла дабрачынную сталоўку для немаёмных «Стэфанія», якая існуе і ў цяперашні час і штодня забясьпечвае харчаваньнем ад 1000 да 2000 абяздоленых.
У часы прэзыдэнцтва Леаніда Кучмы ўлада намагалася выслаць Сандэя Адэладжу за межы краіны, але дзякуючы пратэкцыі амэрыканскіх праваабарончых арганізацыяў ён застаўся ва Ўкраіне.
У 2006 годзе Адэладжу адмовілі ва ўезьдзе ў Расею[3]. Сам пастар патлумачыў гэта тым, што ў свой час ён падтрымаў Памяранцавую рэвалюцыю[4].
23 красавіка 2007 году Сандэй Адэладжа адчыніў малітвай паседжаньне Сэнату ЗША[5], а 23 жніўня адбыўся ягоны выступ на штогадовай Генэральнай Асамблеі ААН[6].
У 2008 годзе пачалося місіянэрскае служэньне «ChurchShift» пастара Адэладжы ў Амэрыцы[7].
Напісаў і апублікаваў больш за 80 кніг, многія зь якіх былі перакладзеныя на ангельскую, нямецкую, кітайскую, арабскую, галяндзкую й іншыя мовы; было запісана больш за 1 мільён ягоных пропаведзей[8].
Remove ads
Царква
У 2002 годзе царква «Слова веры» зьмяніла сваю назву на «Амбасада дабраславёнага Царства Боскага для ўсіх народаў» (скарочана «Амбасада Боская»). З 2000 па 2003 гады былі адчыненыя 256 цэркваў ва Ўкраіне (Сымфэропаль, Керч, Чаркасы, Львоў, Луганск, Харкаў, Дніпро, Чарнаўцы, Тарнопаль, Вышгарад, Нятышын, Фастаў), 95 — у іншых краінах СНД; таксама ў ААЭ, ЗША, Ізраілі, Індыі, ПАР. У Кіеве пачала ладзіць набажэнствы ангельскамоўная (пастар Басэ Адэладжа) царква.
Па стане на 2010 год царква «Амбасада Боская» мае 400 прадстаўніцтваў і больш як 40 000 парафіянаў ва Ўкраіне і 25 краінах сьвету: Армэніі, Баўгарыі, Беларусі, Грузіі, ЗША, Індыі, Італіі, Казахстане, Канадзе, Кеніі, Латвіі, Малдове, Нідэрляндах, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Таджыкістане, Узбэкістане, Фінляндыі, Францыі, Чэскай рэспубліцы, Швайцарыі, Швэцыі, Эстоніі, Японіі. Колькасьць парафіянаў у кіеўскай царкве ацэньваецца ў 25 000 чалавек. Гэта найвялікшая царква ў Эўропе.
Дзейнічае праграма, па якой бяздомныя людзі маюць магчымасьць атрымаць прафэсію і такім чынам вярнуцца да нармалёвага жыцьця. Па сьведчаньні царквы, больш за 2000 бяздомных дзяцей былі вернутыя з вуліцы ў сем’і. Дзейнічае кругласутачная гарачая лінія для патрэбаў абяздоленых.
Remove ads
Удзел у Аранжавай рэвалюцыі
У 2004 годзе чальцы царквы прымалі ўдзел у «Аранжавай рэвалюцыі». Адбываліся шматгадзінавыя малітвы за абуджэньне і ўратаваньне Ўкраіны (у тым ліку на галоўнай плошчы Кіева); удзельнікі «намётавага гарадку» атрымоўвалі ежу, харчаваньне, мэдыкамэнты, цёплую вопратку; заля лёгкаатлетычнага манэжу (месца набажэнстваў царквы) служыла начлегам для прыежджых[9]. Прэзыдэнт Віктар Юшчанка выказаў падзяку Адэладжу за падтрымку рэвалюцыі[10].
Палітычныя перакананьні
Адэладжа падтрымоўвае ўкраінскі нацыяналізм, лічачы, што Ўкраіна можа стаць незалежнай праз нацыяналістычныя настроі[11].
Адэладжа лічыць, што расізм, супраць якога цяпер змагаецца ва Ўкраіне «Амбасада Боская» — гэта нават не ўкраінская зьява(en).
Зьяўляўся адданым прыхільнікам Аранжавай рэвалюцыі. Так ён выказваўся пра тагачаснага кандыдата і пазьнейшага пераможцы на выбарах 2004 году Віктара Юшчанку:
![]() |
Ён адданы вернік, упэўнены ў сваёй веры, і кіраваны Богам і Бібліяй | ![]() |
—С. Адэладжа |
Аднак падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году Адэладжа заклікаў усе зьвязаныя цэрквы падтрымаць Віктара Януковіча, апанэнта лідэраў «аранжавай рэвалюцыі» Цімашэнкі й Юшчанкі.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
Зьяўляецца ганаровым доктарам тэалёгіі, акадэмікам Міжнароднай акадэміі духоўнага яднаньня народаў сьвету пры ААН. У 2005 року атрымаў узнагароду ад Міжнароднага камітэту абароны правоў чалавека[12].
У сакавіку 2007 году стаў ганаровым сябрам Міжнароднае эўразійскае гандлёвае палаты.
У красавіку 2009 году на фэсьце «Azusa Street Revival» атрымаў першую міжнародную ўзнагароду Ўільяма Сэймура(en) як рэвалюцыйны лідэр хрысьціянскага сьвету[13]. У траўні таго ж году стаў тварам Кіеву-2009 па выніках інтэрнэт-галасаваньня, зладжанага часопісам «Афіша». Ён атрымаў 1/3 частку ўсіх галасоў, апярэдзіўшы Народнага артыста Ўкраіны Багдана Ступку і Віталя Клічка[14].
У кастрычніку 2010 году Сандэй Адэладжа стаў адным з замежнікаў, хто атрымаў узнагароду газэты «Kyiv Post» «Самыя ўплывовыя экспаты-2010»[15].
Remove ads
Сям’я
13 жніўня 1994 году ажаніўся з Абасэдэ Адэладжа[16] (цяпер пастар Басэ), якая таксама родам зь Нігерыі і праходзіла навучаньне ў Савецкім Саюзе. Маюць сына Фарэса і дачок Зою і Пэрл[17].
У Ірпені(uk) пад Кіевам маюць два 4-павярховыя асабнякі[18], якія выкарыстоўваюцца для прыёму замежных дэлегацыяў, што наведваюць «Амбасаду Боскую».
Абвінавачаньне ў махлярстве
Міністар унутраных справаў Украіны Юры Луцэнка ў 2009 годзе абвінаваціў Сандэя Адэладжу ў махлярстве ў сувязі са справай кампаніі «Кінгз Кэпітал»[19], якую ўзначальвае адзін з чальцоў ягонай кангрэгацыі. Большую частку ўкладальнікаў кампаніі складаюць менавіта парахвіяне «Амбасады Боскае».
Пачынаючы з сакавіка 2006 году па лістапад 2008 фінансавая структура прыцягвала сродкі ўкладальнікаў, гарантуючы ім ад 36 да 60% гадавых. У кастрычніка 2008 кампанія перастала выплочваць сродкі па ўкладах, і ўкраінскія праваахоўнікі арыштавалі двух заснавальнікаў «King’s Capital» па падазрэньні ў махлярстве[20]. На думку сьледзтва, Сандэй Адэладжа адыграў ключавую ролю ў пабудове фінансавае піраміды — ён заклікаў парахвіянаў укладаць грашовыя сродкі ў «Кінгз Кэпітал». 14 сакавіка 2009 году Сандэю было забаронена пакідаць тэрыторыю Ўкраіны да сканчэньня сьледзтва[20].
Сандэй лічыць, што судовы працэс супраць яго мае палітычную падаплёку, а банкруцтва фірмы адбылося ў выніку фінансавага крызісу 2008—2009 гадоў альбо з-за благога кіраваньня[21].
Гэта ўжо 23-і судовы працэс супраць Сандэя Адэладжы з часу заснаваньня ім царквы «Амбасада Боская». Усе 22 папярэднія суды ён выйграў[22].
Remove ads
Крытыка
28 сьнежня 2008 году дзевяць лідэраў эвангельскіх цэркваў Украіны падпісалі заяву, у якой, акрамя іншага, адмяжоўваюцца ад Сандэя Адэладжы і ягонай дзейнасьці. Яны абвінавацілі яго ў спробе стварэньня культу асобы, у выкарыстаньні мэтадаў і спосабаў, заснаваных на самарэкляме, перабольшаньні ўласных заслугаў, прапагандзе дактрыны посьпеху і граху срэбралюбства, а таксама ў ягонай практыцы пракляцьця нязгодных зь ягонай думкай служыцеляў[23][24]. Гэты заклік не падтрымалі лідэры двух іншых мэгацэркваў Украіны: Генры Мадава («Перамога») і Яўген Касевіч («Хілсонг»)[1][23].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Амбасада Боская
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads