Сасновы Бор (Гомельская вобласьць)

працоўны пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сасновы Бор (Гомельская вобласьць)
Remove ads

Сасно́вы Бор[2]мястэчка[a] ў Беларусі, каля ракі Жардзянкі. Цэнтар пассавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2006 чалавек[1]. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Шацілавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Жэрдзь (на лініі ЖлобінКаленкавічы).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Выяўленае археолягамі селішча (за 1,5 км на поўдзень ад вёскі) сьведчыць пра дзейнасьць чалавека ў гэтай мясцовасьці з глыбокай старажытнасьці.

У 1950-я гады ў зьвязку з будаваньнем торфапрадпрыемства «Васілевічы-II» (з 1959 году — «Сьветлагорскае») тут утварыўся пасёлак. 3 ліпеня 1959 году ён атрымаў афіцыйны статус працоўнага пасёлку ў Даманавіцкім, з 17 лістапада 1959 году ў Парыцкім, з 27 студзеня 1967 году ў Шацілавіцкім раёнах.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 1897 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2,5 тыс. чал.[3]; 2004 год — 2,6 тыс. чал.[4]; 2006 год — 2,5 тыс. чал.; 2007 год — 2,5 тыс. чал.; 2009 год — 2423 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 2086 чал.[6]; 2017 год — 2025 чал.[7]; 2018 год — 2006 чал.[1]

Інфраструктура

У Сасновым Бары працуюць 2 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і музычная школы, лякарня, паліклініка, 2 бібліятэкі, дом культуры, пошта.

Remove ads

Забудова

Плян квартальны, які ўтвараюць 3 простыя паралельныя вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і перакрыжаваныя 5 кароткімі вуліцамі. Забудова мураваная і драўляная пераважна сядзібнага тыпу[8].

Эканоміка

Торфапрадпрыемства «Сьветлагорскае», машынабудаўнічае прадпрыемства «Сьветлагорскмашынмаш» і мэблевая фабрыка.

Галерэя

Заўвагі

  1. афіцыйны статус — працоўны пасёлак

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads