Семівалокі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Семівало́кі (па-польску: Siemiwołoki, па-падляску: Semivołoki) — прысёлак вёскі Ягаднікі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары прысёлку ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[1]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
У 1580 годзе каралева Ганна пабольшыла абшар бельскай вёскі Ягаднікі, надаючы ёй сем валокаў лугоў, на якіх сталі пасяляцца каралеўскія мужыкі)[2]. У міжваенны пэрыяд Семівалокі прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Пасьля Другой сусьветнай вайны Семівалокі былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads