Скобраўка

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ско́браўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавету. Вышыня над узроўнем мора складае 163 мэтраў. Праз тэрыторыю вёскі праходзіць аўтадарога Менск — Гомель. Знаходзіцца за 6 км на ўсход ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Каштоўнай крыніцай вывучэньня мінулага Скобраўкі зьяўляюцца мэтрычныя кнігі Блоньскай царквы, да прыходу якой адносіцца гэтая вёска. Досыць унікальным для Беларусі фактам зьяўляецца сама захаванасьць мэтрычных кніг ажно з 1738 году. У 1774 годзе Скобраўка была Слабодкай (Слабодка Скобраўка) — гэта значыць яе жыхары часова атрымалі пэўныя льготы або вызваленьне ад павіннасьцяў ад заснавальніка паселішча (уладальніка зямлі), напэўна, яны былі вольнымі людзьмі, якія прыйшлі з іншых месцаў дзеля абяцаных ільгот.

Напрыканцы 18 ст. — вёска Ігуменскага павету Менскай губэрні, у 1858 г. вёска ў Блонскай воласьці. У 1893 г. распачала парцу школа царкоўнай граматы. У тым жа годзе для яе быў узьведзены драўляны будынак. У 1897 г. — у Пухавіцкай воласьці. Дзейнічала школа царкоўнай граматы, капліца, хлебазапасны магазін.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпіні 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай. Пасьля рэвалюцыі была адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой працавала 2 настаўнікі, займалася каля 70 вучняў (1922). У 1933 г. быў створаны калгас імя М,І. Калініна, працавала кузьня і стальмашня.

У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная войскамі нацысцкай Ням еччыны. З 27 траўня 1944 году ў Скобраўцы дзейнічала «Дзіцячае сяло Скобраўка». У яго былі прывезены з Палескай вобласьці (цэнтар яе знаходзіўся ў Мазыры) дзеці ва ўзросьце ад 6 да 14 гадоў. Лягер называўся «Дзіцячае сяло Скобраўка», а пазьней — «Юнацкае сяло „Скобраўка“». Сёньня ў цэнтры Скобраўкі ўстаноўлены памятны знак.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1774 год — 82 жыхары
  • 1897 год — 75 двароў, 432 жыхары
  • 1917 год — 91 двор, 548 жыхароў
  • 2002 — 72 двары, 163 жыхары
  • 2009 год — 102 чалавекі[2]

Асобы

  • Эдуард Шпілеўскі — навуковец-фізык, матэрыялазнавец, пэдагог, адзін з піянэраў фулерэнавага матэрыялазнаўства
  • Віталь Прышчэпчык — беларускі дзяржаўны дзеяч
  • Уладзімер Вайцяховіч — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, заслужаны пэдагог і грамадзянін Рэспублікі Малдовы

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads