Раўнапольле

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Раўнапольле
Remove ads

Раўнапо́льле[1] (таксама сустракаецца Раўнапо́ле, Слабада́, ж.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавету.

Хуткія факты

У вёсцы знаходзіцца прыпыначны пункт Раўнапольле.

Remove ads

Гісторыя

На пачатку ХХ ст. сяло ў Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У 1897 годзе дзейнічалі школа царкоўнай граматы, пітны дом, хлебазапасны магазын. У 1904 годзе створана народная вучэльня.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі дзейнічала працоўная школа 1-ай ступені. У 1939 годзе створаны калгас «Савецкая Беларусь», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1816 год — 18 двары, 120 жыхароў
  • 1880 год — 30 двароў, 414 жыхароў
  • 1897 год — 108 двары, 666 жыхароў
  • 2002 год — 132 двары, 304 жыхары
  • 2009 год — 301 чалавек[2]

Аобы

  • Аляксей Крайко (1911—1943) — Герой Савецкага Саюзу[3].
  • Расьціслаў Шылай — беларускі архітэктар
  • Пётар Казлоў — беларускі дзяржаўны дзеяч
  • Захар Бірала — беларускі паэт, сатырык
  • Георгі Меркуль — спэцыяліст у галіне лесазнаўства і лесаводзтва. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1974), дацэнт (1988)
  • Пятрусь Капчык — кіраўнік суполкі беларускай культуры «Зорка Венэра», прадстаўнік беларускай дыяспары Украіны[4][5]

Страчаная спадчына

  • Царква (узгадваецца ў 1880 г.).
  • Капліца (узгадваецца ў 1897 г.).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads