Смычка (Капыльскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смы́чка[1] (раней Вясна) — пасёлак у Капыльскім раёне Менскай вобласьці. Смычка ўваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Пасёлак заснаваны пад назвай Вясна ў 1926 годзе на месцы зямель фальварку (гаспадарчага двара) Васільчыцы. Фальваркам валодаў Юзэф Людзьвігавіч Арачэўскі, шляхціч, каталік. Першым гаспадаром, паставіўшым сядзібу на новай зямлі, быў Іван Насевіч, былы жыхар вёскі Васільчыцы, якая месьціцца за 5 км ад пасёлку. У 1945 годзе назва пасёлку была замененая на Смычка.
Насельніцтва
Ад пачатку заснаваньня насельніцтва пасёлку складалі беларусы, па веравызнаньні праваслаўныя.
- 1999 год — 5 жыхароў
- Па стане на 1 студзеня 2008 году ў пасёлку налічвалася 3 гаспадаркі, 5 жыхароў (усе ва ўзросьце старэй за працаздольны)
- На 1 студзеня 2009 году — 2 гаспадаркі, 3 жыхары (усе ва ўзросьце старэй за працаздольны)
- 2010 год — 3 жыхары.
- 2013 год - ніхто не жыве.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads