Сонца Перамогі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Со́нца Перамо́гі — зборнік патрыятычных песень, запісаны колішнімі чальцамі Белага легіёну, распаўсюджваецца бясплатна празь сеціва.

Хуткія факты Сонца Перамогі, Складанка Белага легіёну ...

Стварэньне

Ініцыятарамі збору сродкаў на альбом сталі Сяргей Бульба й Зьміцер Сасноўскі. Плянавалася, што праект пабачыць сьвет да 2 лютага 2020 году й будзе прэзэнтаваны на фэьсце «Ўзаемна» на гонар дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага, спачатку ў альбоме таксама плянавалася толькі 12 песень, аднак у зборнік увайшло 19 песень, 2 зь якіх пазначаныя як дадатак («Шыхт зважай» і «Гімн Белага легіёна (2003 год)»). На запіс запрашаліся добраахвотнікі для сьпеваў і гры на інструмэнтах, прынялі ўдзел шмат якія прафэсійныя музыкі, акрамя саміх легіянераў.

У паведамленьні пра збор сродкаў ініцыятары ідэі таксама адзначылі:

Менавіта ў наш час патрэбны моцныя эмацыйныя, натхнёныя, баявыя патрыятычныя сьпевы. Вось зараз, калі грызем адзін аднога на глебе беларусы-ліцьвіны-лацінка-выбары… Мы перад выбарам, альбо страціць гэтую хоць і недасканалую, але нашую дзяржаву, альбо згуртавацца вакол Айчыны і на ўвесь свет сказаць — мы гатовыя яе бараніць!

Remove ads

Выданьне

Складанка распаўсюджваецца празь сеціва. У рэлізе было паведамлена:

Белы Легіён адраджаецца. І ўжо не як закрытая баявая арганізацыя, а як нацыянальная субкультура парамілітары. Адзін зь яе элемэнтаў — баявая патрыятычная музыка. Спампоўвайце, слухайце.

Зьмест

Больш інфармацыі №, Назва ...

Цікавыя факты

  • Зборнік быў прысьвечаны «сапраўднаму сыну АйчыныАлегу Радзюку (27.08.1963—20.06.2019)».

Вонкавыя спасылкі

У СМІ

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads