Ставішча (Падляскае ваяводзтва)
вёска ў гміне Чаромсе Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ставішча (па-польску: Stawiszcze, па-падляску: Stavyšče) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Зубачы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
Ставішча было згаданае ў 1566 годзе ў рэвізіі валочай памеры Палавецкага войтаўства (у яго склад уваходзілі вёскі Ставішча, Пяшчатка, Сухоры (пасьля фальварк Ажарова), Сухадол, Хлевішча ды Палоўцы). Войтаўства месьцілася тады ў Мілейчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У міжваенны пэрыяд Ставішчы прыналежалі да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва[1]. У 1965 годзе на тутэйшых могілках была пабудаваная капліца ў гонар Цуду сьв. Арханёла Міхаіла.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads