Хлевішча
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хле́вішча[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Хлевішча месьціцца за 34 км на паўночны захад ад Камянцу, за 56 км на поўнач ад Берасьця, за 12 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). За 500 м на паўночны захад ад вёскі праходзіць дзяржаўная мяжа Беларусі з Польшчай. Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-349 (Вярховічы — Пагранічная).
Remove ads
Гісторыя
- 1566: вёска Хлевішча (сяло Хлявіскае) упершыню ўзгадваецца ў рэвізіі Берасьцейскага староства ў складзе Палавецкага войтаўства Мілейчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Жыхары паселішча належалі да катэгорыі дзяржаўных (вялікакняскіх) сялянаў.
- 1667: кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян II Казімер падараваў Мілейчыцкаму касьцёлу ў валоданьне 24 населеныя валокі ў вёсцы Хлевішча.
- 1699: кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аўгуст ІІ Моцны пацьвердзіў Мілейчыцкаму касьцёлу права валоданьня землямі ў Хлевішчах.
- 1778: збудавана драўляная капліца сьв. Ганны. Вёска належала да ўніяцкай парафіі Міхала Арханёла. Царква месьцілася каля в. Голя.
- 1795: паводле трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай паселішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
- сярэдзіна XIX стагодзьдзя: вёска казённага маёнтку Хлевішча.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 304 рэвіскія душы.
- 2-я палова XIX стагодзьдзя: вёска ў Палавецкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1864: уніяцкая капліца перароблена на праваслаўную Аляксандра-Неўскую царкву.
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 73 двары, 490 жыхароў, царква, хлебазапасная крама, 3 ветраныя млыны, кузьня.
- 1905: 498 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны паводле Рыскай мірнай дамовы ў складзе Польшчы, вёска ў Палавецкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- Пач. 1920-х гг.: царква ў в. Хлевішча загінула ў выніку пажару. Выратаваны абраз Божай Маці.
- 1928: Палавецкая гміна скасавана: вёска Хлевішча перададзена ў склад Вярховіцкай гміны.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Бушміцкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 5 жыхароў вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1945—1948: паселішча знаходзілася ў складзе Польшчы. Вернутае БССР у выніку ўдакладненьня савецка-польскай дзяржаўнай граніцы.
- 1948: у пачатковай школе 68 вучняў.
- 1950: 69 двароў, 267 жыхароў, калгас імя Вярхоўнага Савету СССР.
- 1960: 370 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Вярховіцкім сельсавеце.
- 1970: у калгасе імя Дзяржынскага.
Remove ads
Гаспадарка і насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 224 жыхары; 1999 год — 63 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 32 гаспадаркі, 56 жыхароў; 2010 год — 40 жыхароў
Інфраструктура
СВК «Агра-Ніва».
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads