Старыя Войкавічы
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары́я Во́йкавічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Шчары. Уваходзяць у склад Сталовіцкага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
У час Першай сусьветнай вайны ў навакольлі вёскі Старыя Войкавічы адбываліся актыўныя баявыя дзеяньні; цяжкія баі зь вялікай колькасьцю ахвяраў з боку расейскай арміі праходзілі ў 1916 годзе ў час выкананьня Скробава-Гарадзішчанскай апэрацыі. 13 чэрвеня пры апэрацыі загінула каля 7000 салдат расейскай арміі, пры гэтым было захоплена ўсяго толькі адно нямецкае ўмацаваньне «Балотны пагорак» на захадзе вёскі Старыя Войкавічы. Гістарычныя падзеі гэтых часоў пазьней былі ўшанаваны помнікам «Трох крыжоў» — арлом з трыма нахіленымі ў розныя бакі крыжамі на пастамэнце.
26 чэрвеня 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Мядзеневіцкага ў склад Сталовіцкага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 20 чалавек
- 2010 год — 8 чалавек
Археалягічныя знаходкі
Непадалёку ад вёскі Старыя Войкавічы пры паглыбленьні каналу былі знойдзены рэшткі старажытнага паселішча. Усяго ў навакольлі выяўлена 4 такія стаянкі, названыя Войкавічы-1, Войкавічы-2, Войкавічы-3 і Войкавічы-4.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads