Сынковічы
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сынко́вічы[1] (афіцыйная назва — Сы́нкавічы[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярозе. Уваходзяць у склад Сынковіцкага сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 34 чалавекі. Знаходзяцца за 15 км ад Слоніму, на ўсход ад шашы Р99.
Сынковічы — старажытная вёска на гістарычнай Слонімшчыне (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Міхала ў стылі беларускай готыкі, унікальны помнік архітэктуры першай паловы XVI стагодзьдзя.
Remove ads
Назва
Традыцыйная гістарычная назва вёскі — Сынковічы — фіксуецца ў навуковых працах[2] і энцыкляпэдычных даведніках[3][4]. Аднак у 1960-я гады рэдактар газэты Зэльвенскага раёну, які паходзіў з Краснадарскага краю Расеі, з прычыны няведаньня беларускай мовы і мясцовай тапанімікі перайначыў беларускую назву вёскі на Сынкавічы[5].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Сынковічы ў гістарычных крыніцах ўпамінаюцца ў пачатку XVI стагодзьдзя, калі тут збудавалі абарончую царкву. На думку асобных дасьледнікаў, царкву збудавалі ў пачатку XV стагоддзя з фундацыі вялікага князя Вітаўта. Аднак гэта не пацьвярджаюць гістарычныя крыніцы і гісторыкі архітэктуры і мастацтвазнаўцы, якія спасылаюцца на час пабудовы іншых падобных позьнегатычных храмаў.
У 1566 годзе Сынковічы знаходзіліся ў валоданьні Івана Есьмана. У 1576 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў вёсцы прывілей на таргі ў нядзелі і корчмы. У канцы XVIII ст. Сынковічы перайшлі да Пуслоўскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сынковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце[6] Слонімскай, з 1797 году — у Літоўскай, з 1801 году — у Гарадзенскай губэрнях.
Перад рэформай 1861 году і ў другой палове ХІХ ст. таварны характар у Сынковічах набыло садаводзтва і агародніцтва. У гэты час у вёсцы зьявілася першая крама. У 1905—1913 гадох у Сынковічах працавала вінакурня, якая ў 1908 годзе займела паравы рухавік[7].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сынковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1926 году Сынковічы сталі цэнтрам уніяцкай парафіі, у якой пэўны час служылі сьвятары з Усходняй місіі езуітаў у Альбяртыне каля Слоніму.
У 1939 годзе Сынковічы ўвайшлі ў БССР. У 2007 годзе ў выніку рэканструкцыі царкоўнай званіцы над ёй за грошы расейскага спонсара паставілі вялізны пазалочаны купал-цыбуліну, які псуе мастацкае аблічча помніка архітэктуры.
- Царква на старых здымках
- С. Забароўкі, 1909 г.
- 1915 г.
- А. Віслоцкі, 1923 г.
- Я. Булгак, 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 145 чал.; 1999 год — 86 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 34 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Званіца (1891)
- Сядзіба Лесьнічоўка (пач. XX ст.)
- Сядзіба Пуслоўскіх (XIX — пач. XX ст.)
- Царква Сьвятога Міхала (першая пал. XVI ст.)
Страчаная спадчына
- Фальварак Сынковічы II
Галерэя
- Краявіды Сынковічаў
- Царква, галоўны фасад
- Царква з боку апсыды
- Скляпеньні царквы
- Бровар
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads