Сьвінка (Менская вобласьць)

вёска ў Капыльскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сьвінка, Лугавая.

Хуткія факты

Сьвінка[1] (з 1964 году — Лугавая[2]) — вёска ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавету.

Remove ads

Гісторыя

Да 8 чэрвеня 1963 году вёска ўваходзіла ў склад Пясочанскага сельсавету[3].

30 ліпеня 1964 году вёска Сьвінка была перайменавана ў вёску Лугавая[4].

Да 30 сакавіка 2016 году вёска ўваходзіла ў склад Слабада-Кучынскага сельсавету[5].

Насельніцтва

  • 2009 год — 81 чалавек[6]

Асобы

  • Антон Гурскі (14.1.1936 — 1.7.2016) — беларускі фалькларыст. Кандыдат філялягічных навук.
  • Мікалай Гурскі (4.6.1905 — 5.7.1972) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філялягічных навук, прафэсар.
  • Васіль Сташэўскі (1895—1937) — беларускі драматург і празаік.

Цікавыя факты

  • У энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі», т.8, кн. 2. Менская вобласьць прыводзяцца зьвесткі, што вёска мела назву Стары Двор да 1964 году[7], не пацьверджаныя ў іншых крыніцах.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads