Баславічы

вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Баславічы
Remove ads

Ба́славічы[1][a] (з 1964 году — Баро́к[b]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Вужанцы. Уваходзяць у склад Старцавіцкага сельсавету Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 15 км на паўночны захад ад Слуцку, на аўтамабільнай дарозе СтарцавічыЛеткаўшчына.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Ручнік з Баславічаў. Слуцкае ткацтва

Вялікае Княства Літоўскае

Да XVІІ стагодзьдзя Баславічы былі ўладаньнем князёў Алелькавічаў. У 1556 годзе ў грамаце князя Сямёна Юрʼевіча ўпамінаецца царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Баславічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце.

У 1798 годзе на месца згарэлай у 1797 годзе з Слуцку перанесьлі драўляную царкву. У 1912—1913 гадох на яе месцы збудавалі мураваную царкву-мураўёўку.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баславічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • 2009 год — 138 чалавек[2]

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

Асобы

  • Сьцяпан Ліхадзіеўскі (1911—1979) — беларускі паэт, перакладнік, крытык, літаратуразнаўца
  • Анатоль Папко (нар. 1943) — беларускі краязнаўца
  • Сяргей Смотрын (нар. 1955) — беларускі лекар-хірург

Заўвагі

  1. Таксама сустракаецца форма Ба́слаўцы, мн.[1]
  2. Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads