Людвінова (Вялейскі раён)
вёска ў Вялейскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людвіно́ва[1][a] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сэрвачы. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Людвін або Лютвін (Liuduin, Liutwin) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
На 1794 год гэта была вёска ў Ашмянскім павеце, у складзе маёнтку Ільля Міхала Агінскага. На 1897 год тут упамінаецца старожка, што ўваходзіла ў Даўгінаўскую воласьць Вялейскага павету, дзе пражывала 9 жыхароў. На пачатак 20 стагодзьдзя ў фальварку Людвінова налічвалася 3 дзесяціны зямлі.
У 1923 годзе — гэта фальварак Касьцяневіцкай гміны Вялейскага павету. На 1931 год Людвінова ўзгадваецца, як маёнтак сына Юзэфа Козел-Паклеўскага Вінцэнта Козел-Паклеўскага ў Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва, дзе мелася 2 двары і пражывала 14 чалавек[3]. У гэты ж час многія дакумэнты ўзгадваюць пад агульнай назвай Сэрвач 3 паселішчы — Сэрвач Вялікая (маёнтак: 5 двароў, 62 жыхары), Сэрвач Малая (пад агульнай назвай: маёнтак — 2 двары, 21 жыхар і калёнія — 10 двароў, 52 жыхары) і непасрэдна маёнтак Людвінова.
Маёнткі Кастыкі і Людвінова выдзяліліся зь вялікага спадчыннага маёнтку Сэрвач, пры падзеле якога гаспадыня маёнтку Юлія Козел-Паклеўская вылучыла старэйшаму сыну Юзафу Вялікую Сэрвач са спадчынным сядзібным домам і броварам, Вінцэнту — толькі пабудаваны фальварак Людвінова з закладзенай у ім фэрмай серабрыстых ліс, а малодшаму Тадэвушу — Кастыкі, у якіх быў вадзяны млын.
Вінцэнт прывёз у Людвінова на развод паўсотні норак І чарнабурак. Пабудаваў на тэрыторыі свайго маёнткуа фэрму для разьвядзеньня дзікіх зьвяркоў і наняў нямецкага вэтэрынара, які разам зь вясковымі людзьмі даглядалі лісаў і норак. Неўзабаве на шырокай паляне сярод леса ўсё было забудавана вальерамі, якіх налічвалася каля 300. Вальеры Быў пранумараваны, на побач віселі шыльды з нумарамі і імем гадаванца.
У газэце «Slowo» у № 201 за 1938 год, пісалі пра лісіную фэрму ў Людвінова: «Гаспадар фэрмы срэбных ліс Вінцэнт Козел-Паклеўскі, закладваючы зьверагадоўлю, марыў, каб кожная кабета ў сьвеце мела ў сваім гардэробе футру зь яго фэрмы». Сама фэрма ў Людвінова паўстала зь невялікага капіталу, але на 1930-я гады была адной з найбуйнейшых фэрмаў такога кшталту. Футра зь людвіноўскага маёнтку займала 50% усяго рынку футраў тагачаснай Польшча.
27 чэрвеня 2013 году цэнтар сельсавету перанесьлі зь вёскі Касьцяневічы ў вёску Людвінова[4].
Remove ads
Заўвагі
- Таксама сустракаецца — Людзьвіно́ва, Лідвіно́ва, Зверасаўга́с[1]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads