Сяргей Папкоў (міністар)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргéй Пятро́віч Папко́ў (10 кастрычніка 1957, в. Расна, Горацкі раён) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (2014[1]—2018).
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1983 годзе скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Спэцыяльнасьць па адукацыі — аўтаматычная электрасувязь; эканоміка і кіраваньне на прадпрыемстве[2].
У 1975—1977 гадах служыў у Савецкім войску.
У 1983—1988 гадах — інжынэр, старэйшы інжынэр, начальнік станцыйнага ўчастку Заводзкага лінейна-станцыйнага цэху Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі.
У 1988—1996 гадах працаваў намесьнікам начальніка Фрунзенскага лінейна-станцыйнага цэху Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі, у 1996—1997 гадах — намесьнікам начальніка сеткі Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднаньня «Белтэлекам». З 1997 па 2008 гады — галоўны інжынэр Менскай гарадзкой тэлефоннай сеткі «Белтэлекам».
З 2008 па 2011 гады — дырэктар філіялу "Менская гарадзкая тэлефонная сетка "Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам». З 2011 году да 21 лютага 2014 году зьяўляўся генэральным дырэктарам РУП «Белтэлекам».
21 лютага 2014 г. прызначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь[1].
16 кастрычніка 2015 году пастановай Савету Міністраў № 870 у складзе Ўраду склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 сьнежня 2015 году ўказам прэзыдэнта № 500 зноў зацьверджаны на пасадзе міністра[4].
18 жніўня 2018 году зьняты з пасады разам зь іншымі міністрамі.
Remove ads
Узнагароды
- мэдаль «За працоўныя заслугі»
- Ганаровае званьне «Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь» (Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2014 г. № 65).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads