Сяргей Шчагрыковіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Шчагрыко́віч (нар. 19 сьнежня 1990 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Ягоны стрыечны брат Дзьмітры таксама ёсьць футбалістам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў кар’еру ў менскім МТЗ-РІПА, які пазьней пачаў называецца «Партызан». Гуляў за фарм-клюб МТЗ-РІПА-2 і дубль. Ня змог заняць месца ў асноўным складзе і ўлетку 2010 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама». Пасьля сэзону 2011 году пакінуў берасьцейскі клюб і ў жніўні 2012 году стаў гульцом «Менску», але ня здолеў замацавацца ў сталічным клюбе. У лютым 2013 году перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2]. Пачатак сэзону прапусьціў праз траўму, але потым замацаваўся ў асноўным складзе смалявіцкага клюбу. У студзені 2014 году па заканчэньні тэрміну кантракту пакінуў каманду[3], пасьля чаго спрабаваў працаўладкавацца ў «Гомлі»[4]. У выніку не падышоў гомельскаму клюбу і ў лютым 2014 году апынуўся ў складзе мазырскай «Славіі», якой дапамог вярнуцца ў Найвышэйшую лігу паводле вынікаў сэзону 2014 году. У сэзоне 2015 году працягваў быць асноўным гульцом мазырчукоў, выступаў на пазыцыі правага абаронцы.

У лютым 2016 году году выправіўся на прагляд у «Крумкачы»[5], зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У сэзоне 2016 году быў асноўным правым абаронцам менчукоў. У сьнежні 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Крумкачы»[7]. У студзені 2017 году далучыўся да «Слуцку», зь якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сэзон 2017 году на лаўцы запасных, пазьней стаў зьяўляцца ў асноўным складзе. У другой палове сэзону зноў пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[9]. У сэзоне 2018 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, часам выходзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2018 году пакінуў слуцкі клюб[10].

У пачатку 2019 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», аднак у выніку ў лютым стаў гульцом берасьцейскага «Руха»[11]. У берасьцейскай камандзе часьцей выходзіў на замену. У жніўні 2019 году пакінуў «Рух»[12]. У красавіку 2020 году далучыўся да «Астраўца» з Другой лігі, дзе гуляў да канца 2020 году.

Міжнародная

У 2011 годзе згуляў адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads