Сівіца (Барысаўскі раён)
вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сі́віца[2] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 5 км на поўдзень ад Глівіна. За 13 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Барысаў, 84 км ад Менску. Сівіца ўваходзіць у склад Глівінскага сельсавету. Вядома з пачатку 20 стагодзьдзя. У 1908 годзе хутар, 1 двор, 18 жыхароў, у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету. Зь лютага да сьнежня 1918 г. акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 г. да траўня 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. ў БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 — у БССР. У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 г. да 30 чэрвеня 1944 г. акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У цэнтры вёскі ў гонар 63 землякоў, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам, у 1971 г. пастаўлены абеліск. У 1960 г. 242 жыхары, у 1988 г. 41 гаспадарка, 108 жыхароў. Ёсьць крама. Галоўную вуліцу мэрыдыяльнай арыентацыі перакрыжоўваюць дзьве папярочныя вуліцы. На ўсходзе апаль паралельна да галоўнай праходзіць яшчэ адна вуліца. Грамадзкія будынкі разьмешчаныя ўздоўж галоўнай вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[1].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 73 чалавекі
- 1999 год — 92 чалавекі
Частку вёскі складаюць хутары Ліцьвіна.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads