Сідаравічы (Магілёўская вобласьць)
вёска ў Сідаравіцкім сельсавеце Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сі́даравічы[1] — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці, каля аўтадарогі Магілёў — Гомель. Цэнтар сельсавету й калгасу. За 24 км на поўдзень ад Магілёва. Насельніцтва на 2010 год — 419 чал. У вёсцы 2 дрэваапрацоўчыя цэхі, сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, амбуляторыя, аддзяленьне сувязі.
Remove ads
Гісторыя
У часы ВКЛ вёска ўваходзіла ў склад Быхаўскага староства, была ўладаньнем Сапегаў. У 1740 годзе сяляне вёскі аб’ядналіся зь сялянамі навакольных вёсак, стварылі ўзброены атрад (200 чалавек) і выступілі супраць М. Сапегі. Узначалілі выступленьне сялян В. Ярашэнка, Г. Бушня, М. Козел і В. Гетман. На заглушэньне хваляваньняў з Быхаўскага гарнізона 27 красавіка 1740 году пасланы вайсковы аддзел на чале з намесьнікам Д. Стахоўскім. Каля Сідаравічаў сяляне зрабілі засаду, атакавалі карнікаў і разьбілі іх. У траўні 1740 году выступленьне было задушанае, удзельнікі жорстка пакараныя.
За Расейскай імпэрыяй у складзе Быхаўскага павету. У 1861—1865 гадах у вёсцы была збудаваная царква (зруйнаваная), прыкладна ў той самы час паштовая станцыя XIX стагодзьдзя. За савецкім часам — брацкая магіла савецкіх жаўнераў, помнікі савецкім жаўнерам і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 419 жыхароў
- 2001 год — 554 жыхары, 215 двароў
- 1999 год — 562 жыхары
Асобы
- Фёдар Вольфсан (нар. 1907), геоляг
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads