Сінкевічы

вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сінкевічы
Remove ads

Сінке́вічы[2]вёска ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Сінкевіцкага сельсавету. Знаходзіцца каля аўтамабільнай дарогі М10. У мястэчку знаходзіцца чыгуначная станцыя Сінкевічы на лініі Берасьце — Пінск — Гомель.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1493 г. — вёска маёнтку Лахва, уласнасьць Пятра Мантыгердавіча «Белага»троцкага ваяводы[3]. У 1588 г. Сынкавічы — сяло маёнтку Лахва, уласнасьць Мікалая Крыштафа Радзівіла, князя на Алыцы і Нясьвіжы. У 1672 г. Сінкевічы — вёска маёнтку Лахва, 22 двары і 28 валок (зь іх звыш 18 пустых). У 1785 г. Сінкевічы — вёска маёнтку Лахва, 34 двары[3].

Інфраструктура

На тэрыторыі вёскі знаходзіцца ААТ «Палімэр» канцэрну Белдзяржхарчпрам.

Інфармацыя для турыстаў

У вёсцы знаходзіцца Царква Сьвятога Георгія са званіцай, пабудаваная ў XVII—XVIII стагодзьдзях. Занесена ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэньня. Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 112Г000469

За 2 км на ўсход ад вёскі, за 400 мэтраў на поўдзень ад старой дарогі, ва ўрочышчы Патоўскі Востраў знаходзіцца курган пэрыяду раньняга сярэднявечча, які занесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэньня. Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 113В000470

Насельніцтва

  • 2009 год — 928 жыхароў[1]
  • 1999 год — 936 жыхароў

Асобы

  • Віктар Фядосік (нар. 1951) — беларускі гісторык

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads