Тадэвуш Францішак Агінскі
(1712—1783) ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тадэ́вуш Франці́шак Агі́нскі (26 жніўня 1712 — 31 сьнежня 1783, Маладэчна) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1737—1744), кашталян (1744—1777) і ваявода троцкі (з 1770)[2].
Быў старостам ашмянскім (з 1739[3]), вербаўскім і прывальскім. Кавалер ордэнаў Белага арла (1742) і Сьвятога Станіслава (1765[4]).
Remove ads
Біяграфія

З старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Марцыяна Міхала (1672—1750), ваяводы віцебскага, і Тэрэзы з Бжастоўскіх (пам. 1721). Меў братоў Ігнація і Станіслава Юрыя.
У 1733 годзе падпісаў элекцыю Станіслава Ляшчынскага і выступіў у ягоную абарону. Пазьней у 1736 годзе вызнаў уладу Аўгуста Саксонскага.
Актыўны ўдзельнік соймаў, ягоныя прамовы выйшлі ў друку. Маршалак Гарадзенскага сойму (5 кастрычніка — 19 лістапада 1744 году). Падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста, быў сябрам Пастаяннай Рады (1776—1778).
Збудаваў палац у Маладэчне, дзе ўладкаваў уласную рэзыдэнцыю. Пры палацы існавала багатая бібліятэка і мастацкая галерэя.
У шлюбе з Ізабэлай Радзівіл меў сыноў Андрэя і Францішка Ксавэрыя. Другі шлюб зь Ядвігай Залускай быў бязьдзетным[2].
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Тадэвуша Францішка Агінскага
- З Тадулінскага манастыра, XVIII ст.
- A. Lemoine, 1857—58 гг.
- A. Lemoine, 1857—58 гг.
- К. Мінтэр, 1826 г. (відаць, партрэт М. К. Агінскага)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads