Андрэй Агінскі

(1740—1787) ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Агінскі
Remove ads

Андрэй Ігнаці Агінскі (13 красавіка 1740, Тадулін Віцебскага ваяводзтва — 12 кастрычніка 1787) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік (1762—1771), рэфэрэндар (1771—1773) і сакратар вялікі літоўскі (1773—1778), кашталян (1778—1783) і ваявода троцкі (з 1783).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Быў старостам ашмянскім (з 1756).

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Андрэй Агінскі

З старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Тадэвуша Францішка, ваяводы троцкага, і Ізабэлы з Радзівілаў[4].

У траўні 1755 году меў званьне палкоўніка. Увесну 1757 году атрымаў ад бацькі правы на Ашмянскае староства. 4 лістапада 1757 году замяніў свайго бацьку ў надзоры за ашмянскім соймікам. У кастрычніку 1758 году — дэпутат на сойм ад Інфлянтаў. У 1760 годзе атрымаў посах Літоўскага Трыбуналу як ковенскі дэпутат[5].

8 кастрычніка 1762 году атрымаў званьне мечніка літоўскага (як узнагароду за подпіс на маніфэсьце ў абарону правоў польскага шляхціча Брулова). У траўні 1764 году ў Варшаве падпісаў канфэдэрацыю Чартарыйскіх. На каранацыйным сойме даў прысягу Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Быў прыхільнікам узмацненьня каралеўскай улады[5].

Абіраўся паслом на соймы 1756, 1758, 1762, 1764, 1776 гадоў (на апошнім быў маршалкам), дэпутатам у Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага (1757), ягоны маршалак у 1760 годзе. Браў удзел у дыпляматычных місіях у Пецярбург, Вену, Бэрлін.

21 ліпеня 1763 году ажаніўся з Паўлінай, дачкой Марка Шэмбэка, старосты берасьцейска-куяўскага, генэрал-ад’ютанта і Ядвігі з Рудніцкіх, зь якой меў сына Міхала Клеафаса[6].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads