Талька (вёска)

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Талька (вёска)
Remove ads

Та́лька[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Талі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Таліка або Талька (Taliko, Talke) — імя германскага паходжаньня[2].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўпамін пра Тальку датуецца 1833 годам. Паводле дакумэнту «Аб ліквідацыі Сьмілавіцкага місіянэрскага рымска-каталіцкага манастыру», які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, пасьля паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады дзеля абмежаваньня каталіцкага і польскага ўплыву зачынілі місіянэрскі кляштар у Сьмілавічах. Маёмасьць кляштару было загадана прадаць з адкрытага торгу й грошы перадаць у казну Менскай губэрні. На торг зьехаліся шляхта і купцы-габрэі, у тым ліку згадваецца купец Ёсель Ёселевіч з Талькі.

Па адкрыцьці ў 1873 годзе руху на лініі Вялейка — Бабруйск Лібава-Роменскай чыгункі вёска стала разьвівацца і расьці.

20—22 верасьня 1941 году ў лесе каля Талькі нямецкімі захопнікамі было расстраляна мірнае габрэйскае насельніцтва Талькі. На месцы іх пахаваньня былі пастаўленыя мармуровыя пліты з прозьвішчамі забітых: Прус, Цывіны, Зубаравы, Фрукмкіны, Меламед, Розін, Кац. Ініцыятарам мэмарыялу выступіў генэрал Ільля Прус(ru), сваякі якога таксама ў ліку забітых.

З 20 жніўня 1924 году да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Талькаўскага сельсавету[3].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads