Тарціла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тарціла (Тартыла, Друціла, Друтэль, Друтыль), Трудзіла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Трудзіла або Друдзіла, пазьней Друтэль (Trudila, Drudilo, Drutel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud) паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Trutel (Trutyl)[4].
У Прусіі бытавала імя Tartyl[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Тортилъ… пана воеводину часть Лавренъ Тортиловичъ зъ братьею (6 лютага 1520 году)[6]; Родко Друтилевичъ (1528 год)[7]; Шимко Таритиловича слуга (1533—1535 гады)[8]; Луции Тортиловны (28 траўня 1585 году)[9]; земенину господаръскому повету Упитъского пану Анъдрею Шымъковичу Тортилу (7 сьнежня 1586 году)[10]; ze wsi Nieglimoni osocznikow… Waluk Drutel (1641 год)[11]; Druciłowicz (1671—1681 гады)[12]; Michał Tortyłło… Ian Tortyłło… Kazimierz Tortyłło (23 красавіка 1792 году)[13]; Joanna Drutell (1805 год)[14]; Andrzej Tartyło (1819 год)[15]; Tartiłło Konstanty (30 жніўня 1879 году)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Тарціл і Лаўрын Тарцілавіч — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1520 годзе
- Родзька Друцілевіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мікалай Янавіч Тарціла — вількійскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1579—1613 гадох[17][18]
- Люцыя Тарцілаўна — зямянка гаспадарская Ўпіцкага павету, якая ўпамінаецца ў 1585 годзе
- Андрэй Шымкавіч Тарціла — зямянін гаспадарскі Ўпіцкага павету, які ўпамінаецца ў 1586 годзе
- Станіслаў Мікалаевіч Тарціл — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1613 годзе[19]
Друтэлі (Drutel) — прыгонныя зь вёскі Буйнянаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[20].
Тартылы (Tartyłło) гербу Касьцеша — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[21].
Тартылы (Tortyłło) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[22].
Тарціловічы — літоўскі шляхецкі род[23].
На 1904 год існавала сядзіба Трудзілава (Трудзілова) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[24].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads