Рудзейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рудзейка (Рудзіка, Рудка), Родзейка (Родзіка, Родка) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Родзіка або Рудзіка, пазьней Рудэк (Hruodicho, Rodicho, Ruadicho, Rudek[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3].
У 1626 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Jacobus Rodig, Witthenensis Borussus[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Колтянех Визбору пять чоловековъ: Рудеику а Деркгъвоинъ (1440—1492 гады)[5]; у Болниках Радивилу Остиковичу шеснадцать чоловеков: Родеика (9 лістапада 1449 году)[6]; in curia nostra Rudicowicz (17 ліпеня 1450 году)[7]; homines illiberos Rodeyko (28 траўня 1522 году)[8]; Юрыи Родиковичъ (1528 год)[9]; Федько, Ярмошъ, Родихъ Кокоречичи (1563 год)[10]; Andrzey, Stasz a Sthepan Rudzikowiczy, doylidy Mostowsczi (1558 год)[11]; Гапонъ Рудикъ (12 ліпеня 1560 году)[12]; Jurko Rudziekowicz (1563 год)[13]; Совостюкъ Рудиковичъ… Яковъ Рудиковичъ… Гринъ Рудикъ, войтъ Охоновъскій (24 красавіка 1580 году)[14]; челед неволна: Кгенъдрута Рудеиковна (22 кастрычніка 1593 году)[15]; Валентей Рудиковичъ… Мартинъ Рудикъ (23 кастрычніка 1597 году)[16]; Sophia Rudykówna (1675—1677 гады)[17]; Rudziki (1744 год)[18]; Marcin Rudzikiewicz (1777 год)[19].
Remove ads
Носьбіты
- Юры Родзікавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Радкевічы (Rodkiewicz) гербаў Ліс, Лук, Пабог, Рудніца і Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды[20].
Рудкевічы (Rudkiewicz) — літоўскі шляхецкі род[21].
Руткевічы (Rutkiewicz) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[22].
Радкевіч (Rodkiewicz), Родзік (Rodzik), Раткевіч (Rotkiewicz) і Руткевіч (Rutkiewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[23].
На 1905 год існаваў маёнтак Рудзейкаўшчына ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[24].
На 1906 год існавала вёска Родзікі ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[25].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Рудыкі, на гістарычнай Вількаміршчыне — Рудыкішкі, у гістарычнай Прусіі — Рудэкен.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads