Татарка (Івейскі раён)
хутар у Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тата́рка[1] — хутар у Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Трабскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У XVIII ст. маёнтак Татаршчызна ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1735 г. адносілася да Трабскай парафіі, уласнасьць Дакурны.
У ХІХ — пачатку XX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць. У 1861 г. 24 рэвіскія душы, у 1897 г. 15 двароў, 76 жыхароў, у 1909 г. 15 двароў, 91 жыхар.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 13 двароў, 55 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (16 двароў, 110 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас «За мір». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 39 жыхароў. Пасьля ў складзе аграфірмы-калгасу «Трабы». У 1999 г. 8 двароў, 14 жыхароў.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 14 чалавек, 8 двароў
- 2009 год — 4 чалавекі[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads