Тумар (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тумар (Томар), Домар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Домар, пазьней Думэр або Тумэр (Domarius, Dummer, Thumer) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -дом- (-тум-) (імёны ліцьвінаў Туміла, Домін, Даматурт; германскія імёны Tumila, Domin, Domedrudis) паходзіць ад гоцкага dōms 'вырак, суд; слава'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Рогачевской волости Плесович данники, две полуйцы дають, Дамар и Маритин (23 верасьня 1440—1444 гадоў)[6]; Malass Damarew. (1558 год)[7]; Tomarowicz Heronim (29 студзеня 1878 году)[8].

Remove ads

Носьбіты

  • Васіль Тумаровіч — уніяцкі сьвятар, які ўпамінаецца ў 1796 годзе[9]

На 1892—1909 гады існаваў фальварак (урочышча) Тумараўшчына (Тумароўшчына) у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[10][11].

На 1906 год існавала вёска Домарышкі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[12].

На гістарычнай Рэчыччыне існуе вёска Тумараўка.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads