Туміла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Туміла (Туміль, Тумель, Думель, Доміль), Таміла (Томель) — мужчынскае і жаночае імёны і вытворнае ад іх прозьвішча.
Паходжаньне
Туміла, Даміла або Думела, пазьней Думель або Домель (Tuomila, Tumila, *Domilo[1], Duomelo, Dummel, Dommel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -дом- (-тум-) (імёны ліцьвінаў Домін, Тумар, Даматурт; германскія імёны Domin, Thumer, Domedrudis) паходзіць ад гоцкага dōms 'вырак, суд; слава'[4].
Імя Думіл гістарычна бытавала ў Польшчы: Petrus Dumil (1390 год)[5].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Dommel (Domel)[6].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Домэль (Domel) і Дамэла (Domeła, Domełła, Domeło)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Иванъ а Томило Степановичи поведили, ижъ которое именье мають под собою в Буховичох а в Кукълине (13 красавіка 1534 году)[8]; дворец Троцкий… Тумел з жоною вымерли (1 ліпеня 1542 году)[9]; Ивановая Горъновская Томиля… Федоровая Заранъковая Томила… Богданъ Томиловичъ… Ивановая Сувиная Тумиля Михаиловна (1565 год)[10]; подъданыхъ в томъ селе Скубятах… Томель Юшъковичъ (5 студзеня 1566 году)[11]; Микита Ивановичъ зы Здитова выслалъ сына своего Томила[12], Богданъ Томиловичъ[13], Томило Ондреевичъ[14], Томило Шалыничъ[15], панъ Томило Боровицкий[16] (1567 год); Stanisława Dumelia (1662 год)[17]; Magdalena Dumelowna (1669 год)[17]; Franciszek Tumiłowicz (5—7 лютага 1776 году)[18]; Krystyna Tumilewicz (1797 год)[19]; Tumiłowicz Piotr (11 траўня 1837 году)[20]; Anna Domilewicz (1839 год)[21].
Remove ads
Носьбіты
- Таміла Гетаўтаўна — літоўская баярыня, якая ўпамінаецца ў 1545 годзе[22]
- Аляксандар, Антоні, Геранім, Дзьмітры, Філіп, Флор, Францішак і Ян Туміловічы — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[23]
Туміловічы — парафіяне касьцёла ў Наваградку на 1850 год[24].
Тумелі (Tumiel) — прыгонныя зь вёсак Жураўцаў (Ашмянскі павет) і Пагулянкі (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[25][26].
Тумілевічы і Туміловічы — літоўскія шляхецкія роды зь Лідзкага павету[27][28].
Таміловічы (Tomiłowicz) і Туміловічы (Tumiłowicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[29].
Тумела (Tumelo) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[30].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Тумілавічы.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads