Тума

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тума, Тум — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Тума або Дума (Tumo, Duomo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -дом- (-тум-) паходзіць ад гоцкага dōms 'вырак, суд; слава'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Дамейка (Дамека), Туміла (Таміла, Туміль, Тумель, Думель), Домін, Домаш (Доміш), Тумар (Домар), Даматурт. Адзначаліся германскія імёны Domke (Dommick), Tuomila (Tumila, Dummel), Domin, Domisch, Thumer (Domarius), Domedrudis.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Damald (Domald)[3].

У Прусіі бытавала імя Dome (1342 год)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Tum Minikowicz, syn jego Wojciech (30 сьнежня 1598 году)[5]; Piothr Mikołaiewicz ławnik z synmi dwiema Macieiem a Tumem (28 жніўня 1598 году)[6]; Jan Tumowicz (1621 год)[7]; Marianna Tuma (1801 год)[8][a].

Remove ads

Носьбіты

Тумы — прыгонныя зь вёскі Агароднікаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[18].

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Дамуць (адзначалася германскае імя Thumotus[9]): на гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Дамуці;
    • Дамавід: земль пустовъских у Еишискомъ повете… а Янишки Домовидовича (13 лютага 1511 году)[10];
    • Дамад, Дамат: Степан Домадович (1528 год)[11], wieś Dowjacie… Michał Domatowicz (1782—1784 гады)[12];
    • Думгір (адзначалася германскае імя Domger[13]): Мікалай Андрэевіч Думгір — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[14]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads