Тэафаніс Гекас

грэцкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэафаніс Гекас
Remove ads

Тэафаніс Гекас (па-грэцку: Θεοφάνης Γκέκας; нар. 23 траўня 1980 году, Лярыса, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Грэцыі. Ён быў найлепшым бамбардзірам Грэцкай лігі й Бундэсьлігі, а таксама найлепшым бамбардзірам кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году ў эўрапейскай зоне.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выступленьні ў Грэцыі

Тэафаніс Гекас пачаў сваю футбольную кар’еру ў клюбе другога грэцкага дывізіёна «АЕЛ 1964». Пасьля трох гадоў праведзеных там сэзонаў, ён перайшоў у «Калітэю» летам 2001 году. У першым сэзоне Гекаса ў форме «Калітэі», каманда выйшла ў першы грэцкі дывізіён. Тэафаніс забіў 30 мячоў у 37 матчах другога дывізіёна.

Гекас працягваў забіваць галы, такім чынам зацікавіў сабой топ-клюбы Грэцыі. Пасьля забітых 32 мячоў у 73 матчах ён перайшоў у «Панатынаікос» узімку 2005 году. У сваім новым клюбе Гекас стаў лепшым бамбардзірам грэцкага чэмпіянату ў 2005 годзе, забіўшы 17 мячоў. У сэзоне 2005—2006 гадоў Гекас у складзе «Панатынаікоса» дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў. Увесну 2006 году «Бохум» пачаў цікавіцца Гекасам, але «Панатынаікос» жадаў атрымаць за за яго 1,5 мільёна эўра, што не задавальняла нямецкі клюб.

Аднак летам 2006 году «Панатынаікос» набыў грэцкага нападніка з «ПАОК» Дымітрыса Сальпінгідыса, што й стала адной з прычынаў, чаму Гекас ня здолеў падоўжыць свой кантракт. Як частка гэтай зьдзелкі, Гекас павінен быў перайсьці ў «ПАОК», але ён адмовіўся. «Бохум» прапанаваў за Гекаса 700 тысячаў эўра ў канцы сэзону пры ўмове што каманда зможа вярнуцца ў Бундэсьлігу.

Выступленьні ў Нямеччыне

У сэзоне 2006—2007 гадоў Гекас у складзе «Бохума» змагаўся за выжываньне каманды ў Бундэсьлізе. За гэты кароткі час Тэафаніс стаў зоркай у камандзе, лепшым бамбардзірам чэмпіянату й улюбёнцам фанатаў, якія называлі яго «грэцкім богам».

У красавіку 2007 года «Бохум» паведаміў аб жаданьні Гекаса гуляць за «Баер» у наступным сэзоне. У «Баеры» Гекас атрымліваў 2 млн эўра ў год, што ў 4 разы перавышала ягоны заробак у «Бохуме». Узімку 2009 года Тэафаніс быў арэндаваны ангельскім клюбам «Портсмут»[4], за які згуляў усяго адзін матч у Прэм’ер-лізе.

«Самсунспор»

У 2012 годзе Гекас перайшоў у клюб турэцкай супэрлігі «Самсунспор»[5]. Кошт трансфэру склаў каля 1 млн эўра. Дэбютаваў у матчы супраць «Трабзанспора», дзе ягоная каманда атрымала паразу зь лікам 0:4. У наступным матчы супраць «Ардуспора» адзначыўся пераможным дублем. Праз два тыдні Гекас стварыў сэнсацыю, аформіўшы хет-трык у матчы супраць дзеючага чэмпіёна «Фэнэрбахчэ»[6]. Пасьля заканчэньня сэзона скасаваў пагадненьне з-за таго, што каманда вылецела з эліты.

«Левантэ»

У жніўні 2012 году перайшоў у склад гішпанскага клюбу «Левантэ»[7].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Дэбют Гекаса за зборную Грэцыі адбыўся ў сакавіку 2005 году, у пераможным матчы супраць зборнай Альбаніі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads