Уладзімер Жбанаў
беларускі скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Іва́навіч Жба́наў (26 студзеня 1954, в. Станькаў, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, цяпер Беларусь[1] — 16 студзеня 2012, Менск, Беларусь) — беларускі скульптар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Станькаве (Койданаўскі раён, Менская вобласьць) ў сям’і вайскоўца. Дзяцінства правёў у вёсцы Цівалі (Менскі раён). У год паступленьня ў Менскую мастацкую вучэльню, бацькі атрымалі кватэру ў Менску па вуліцы Адоеўскага. У выніку вясковы дом у Цівалі на некалькі гадоў стаў мастацкай майстэрняй Уладзімера Жбанава[1].
У 1973 годзе скончыў Менскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1979-м скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленьне скульптуры мастацкага факультэта). Служыў у Аўганістане. Пасьля войска тры гады вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР. У 1985—1999 гады — выкладчык вышэйшай катэгорыі ў Менскім мастацкім вучылішчы ім. Глебава.
З 1993 году чалец Беларускага саюза мастакоў.
Remove ads
Працы
Устаноўленыя ў г. Менску:
- «Таня» (1981) — Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь
- «Вера Харужая» (1982) — Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь
- Герб Рэспублікі Беларусь (1996) — будынак Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
- «Незнаёмка» (1998) — Міхайлаўскі сквэр
- «Курыльшчык» (1999) — Міхайлаўскі сквэр
- «Дзяўчынка з парасонам» (2000) — Міхайлаўскі сквэр
- «Дама з сабачкай» (2001) — Камароўскі рынак
- «Фатограф» (2001) — Камароўскі рынак
- «Экіпаж» (2004) — ля ратушы
- «Гусар» (2004) — Музэй гісторыі гораду Менску (выстава аднаго твору ва ўнутраным дворыку)
- «Дойлід» (2006) — плошча Незалежнасьці
Устаноўленыя ў іншых гарадах:
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads