Уладзімер Крываблоцкі

беларускі маляр-манумэнталіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мер Васі́льевіч Крывабло́цкі (нарадзіўся 17 лютага 1952 году, в. Хвалава, Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі мастак-манумэнталіст, жывапісец.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыўшы чатыры клясы пачатковай школы, паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка, дзе давялося перавучацца на расейскамоўную адукацыю. Дыплёмнай працай стаў вялізны (два з паловай мэтры ў вышыню) трыптых «Хатынь». Адгэтуль пачалося Ўладзімерава захапленьне манумэнтальным мастацтвам.

Па сканчэньні школы ў 1971 паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1976). Настаўнікі: Уладзімер Стальмашонак, Гаўрыла Вашчанка, Пётра Сьвентахоўскі[1], Аляксандар Кішчанка[2].

З 1997 выкладчык коледжу мастацтваў у Менску.

Чалец Беларускага саюзу мастакоў[3], пэўны час узначальваў у ім сэкцыю манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Remove ads

Творчасьць

Маляваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, свае малюнкі дасылаў у газэту «Піянэр Беларусі» і тройчы перамагаў у конкурсах.

Удзельнік мастацкіх выставаў з 1976 року. Працуе пераважна ў галіне манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва, а таксама ў жывапісе. Асновай творчасьці зьяўляецца Беларусь, яе мінуўшчына, людзі, прырода. Прымаў удзел у рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру опэры і балету[4], аздабленьні будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[5].

Уладзімер Крываблоцкі карыстаецца такімі кампазыцыйнымі хадамі, рытмам, сьвятлом, прасторай, змадэляванай сьвятлом і ценем, дзякуючы якім найбольш шчыльна і выразна выяўляецца плястыка твараў, чалавечых целаў.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Беларускім гісторыі і культуры, Магілёўскім абласным мастацкім, Віцебскім краязнаўчым музэях.

Асноўныя творы

  • «Чалавек і прырода» (вітраж у вэстыбюлі ЦНДІТК, Менск, 1978).
  • «У імя жыцьця на Зямлі» (росьпіс у фае Музэю народнай славы м. Ушачы, 1985).
  • «Дрэва жыцьця» (мазаіка на тарцы жылога дома ў Салігорску, 1986).
  • «Міраносцы» (мазаіка ў ДК Кобрыню).
  • «Зямля» (мазаіка на фасадзе БЭМЗ, Берасьце, 1985).
  • мазаіка ў цэнтры выспы ў Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук Беларусі.
  • «Рэквіем» (паліптых памерам 33 м² у Музэі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны). Жывапіс прысьвечаны вязьням канцлягеру ў Азарычах[6], дзе нацысты ўтрымлівалі каля 55 000 чалавек, зь якіх замардавалі каля 25 тысячаў. На працу над палатном у мастака пайшло 3,5 рокі[7]. За гэтую працу Ўладзімер Крываблоцкі быў вылучаны на атрыманьне Дзяржаўнай прэміі Беларусі 2004 року[8].
  • вітражная дэкаратыўная сымфонія ў Палацы культуры Амсьціславу.
  • карціны «Свабода», «Прарыў», «Сіла прыроды», «Песьня пра зубра», трыптых «Маці Зямлі», «Дыялёг», «Вясна», «Яблыкі на крыжах», «Ігар Талькоў», «Восень», «Мудрэц», «Натхненьне», «Дзень і вечар», трыптых «Вобразы вечнасьці», «Маўчаньне брата», «Цяпло маці».
Remove ads

Узнагароды і прэміі

  • Прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі (1986) за росьпіс «Дзеля жыцьця на Зямлі» ў інтэр’еры Музэю народнай славы ў мястэчку Ушачы (Віцебская вобласьць)[9]

Сям’я

Дзед і бабуля па матчынай лініі, а таксама ягоная маці ў часе Другой сусьветнай вайны былі вывезеныя ў Нямеччыну на прымусовыя працы.

Па вайне маці працавала ў калгасе, пасьля з-за хваробы вымушаная была пакінуць працу. Займалася хатняй гаспадаркай, вышывала, ткала. Бацька працаваў у будаўнічай брыгадзе, а ў вольны час іграў у народным тэатры, спрабаваў пісаць п’есы, займаўся пчалярствам, бондарствам.

Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

У час вучобы ў інстытуце Ўладзімер Крываблоцкі паспрачаўся, што здолее тысячу разоў прысесьці на адной назе. Спрэчку выйграў, здолеўшы прысесьці па пяцьсот разоў на правай і на левай нагах, аднак пасьля гэтага апынуўся ў больніцы. Праз праблемы з сэрцам пазьней ня трапіў на вайсковую службу[10].

Вітраж «Чалавек і прырода», які знаходзіўся ў вэстыбюлі ЦНДІТК (Менск), праз шэсьць рокаў пасьля стварэньня рассыпаўся. Прычынай стала недасканалая тэхналёгія склейваньня шкельцаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads