Уладзімер Пракапцоў
беларускі мастацтвазнаўца, маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мер Іва́навіч Пракапцо́ў (нар. 8 жніўня 1953, Жгуна-Буда, Добрускі раён Гомельскай вобласьці БССР) — беларускі мастак, кандыдат мастацтвазнаўства, Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусі (2013).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту імя Сяргея Кірава (1975), асьпірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук БССР. Кандыдат мастацтвазнаўства (1984).
Аўтар і куратар шматлікіх музэйных выставачных і выдавецкіх праектаў, навуковых каталёгаў, кніг і артыкулаў па выяўленчым мастацтве.
Сябра Беларускага саюзу мастакоў, Беларускага саюзу літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Беларускага камітэту ICOM і ICOMOS, ганаровы сябра Расейскай акадэміі мастацтваў, сябра Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусі ў справах ЮНЭСКО, сябра Падкамітэту па наданьні Дзяржаўных прэміяў Рэспублікі Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, старшыня Савету дырэктараў рэспубліканскіх і абласных музэяў, старшыня канфэдэрацыі творчых саюзаў Рэспублікі Беларусі.
У 1998—2023 — дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю.
- Творы Ўладзімера Пракапцова
 - «Аўтапартрэт». Палатно, алей, 2005. Паштовая марка Беларусі.
 - «Бацькоўскі дом». Палатно, алей, 2011.
 
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Мэдаль Францішка Скарыны (2008)
 - Ордэн Сяброўства (Расея, 2005)
 - Мэдаль Пушкіна (Расея, 2007)
 - Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусі (2013)
 - Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі (2003)
 - Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі (2016)
 - ганаровы грамадзянін Добрушу (2008)
 - ганаровы грамадзянін Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці (2012)
 
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
