Уладэ Дзівац

сэрбскі баскетбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладэ Дзівац
Remove ads

Ула́дэ Дзі́вац (па-сэрбску: Владе Дивац; нар. 3 лютага 1968 году, Прыеполе, СР Сэрбія, СФР Югаславія) — югаслаўскі і сэрбскі баскетбаліст. Гуляў на пазыцыі цэнтравога. Адзін зь першых эўрапейскіх гульцоў, які дасягнуў значных вынікаў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, дзе выступаў за каманды «Лос-Анджэлес Лэйкерз», «Шарлот Горнэтс» і «Сакрамэнта Кінгс»[3]. У складзе зборной Югаславіі двойчы станавіўся срэбраным прызэрам Алімпійскіх гульняў, двойчы — чэмпіёнам сьвету, тройчы — чэмпіёнам Эўропы. 24 лютага 2009 году абраны старшынём Алімпійскага камітэту Сэрбіі[4]. Быў віцэ-прэзыдэнтам па баскетбольных апэрацыях і генэральным мэнэджарам клюбу НБА «Сакрамэнта Кінгс».

Хуткія факты Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У веку 16 гадоў падпісаў кантракт з клюбам «Слога». Улетку 1986 году далучыўся да аднаго зь вядучых клюбаў краіны бялградзкага «Партызана». У складзе гэтага клюбу Дзівац у 1987 годзе стаў чэмпіёнам Югаславіі, у 1988 годзе гуляў у паўфінале Эўралігі, у 1989 годзе стаў уладальнікам Кубка Югаславіі і Кубка Карача.

Посьпехі нацыянальнай зборнай Югаславіі на міжнароднай арэне заўважыла і кіраўніцтва клюбаў НБА, якія пачалі абіраць на драфце эўрапейскіх баскетбалістаў. Дзівац быў абраны на драфце НБА 1989 году пад 26-м нумарам камандай «Лос-Анджэлес Лэйкерз», стаўшы першым замежнікам, задрафтаваным камандай. У той час у «Лэйкерз» пачаўся спад. Да таго ж у 1989 годзе завяршыў кар’еру Карым Абдул-Джабар, адзін з найлепшых цэнтравых у гісторыі баскетболу, і перад Дзівацам паўстала задача яго замяніць.

У сваім дэбютным сэзоне сэрб ня быў асноўным гульцом каманды, аднак узяў удзел ува ўсіх матчах рэгулярнага сэзону, выходзячы на замены, дапамагаў камандзе, набіраючы пункты і робячы падборы. Паводле вынікаў сэзону ён быў узнагароджаны трапленьнем у першую зборную навічкоў НБА. З наступнага сэзону і да сярэдзіны 1990-х Дзівац быў асноўным цэнтравым «Лэйкерз» ды папулярнай фігурай сярод заўзятараў, а пасьля сыходу з баскетболу Мэджыка Джонсана стаў лідэрам каманды. Тым ня менш, клюб ня меў выдатных вынікаў узроўню 1980-х, а ў 1994 годзе нават ня здолеў выйсьці ў плэй-оф. У 1996 годзе кіраўніцтва «Лэйкерз» пастанавіла правесьці ў камандзе маштабную перабудову, у выніку якой з «Арланда Мэджык» быў запрошаны адзін з найлепшых цэнтравых НБА тых гадоў, Шакіл О’Ніл, а Дзіваца аддалі ў «Шарлот Горнэтс», атрымаўшы ўзамен права на пэрспэктыўнага навічка Кобі Браянта[5].

У складзе «Шарлот Горнэтс» Дзівац адгуляў два сэзоны. Абодва разы каманда гуляла ў плэй-оф, але далей першага раўнда не трапляла. У 1998 годзе сэрб стаў свабодным агентам. Праз лакаўт у НБА сэзон 1998—1999 гадоў ён пачаў у складзе бялградзкай «Црвены Зьвезды». Па заканчэньні лакаўту вярнуўся ў ЗША і ўзгодніў кантракт з «Сакрамэнта Кінгс». У тым жа годзе ў складзе «Кінгс» зьявіўся ягоны суайчыньнік Прэдраг Стаякавіч, які гуляў на пазыцыі лёгкага форварда, а таксама цяжкі форвард Крыс Ўэбэр. Гэтыя тры гульцы ўзьнялі каманду з Сакрамэнта да ўзроўню аднаго з наймацнейшых клюбаў асацыяцыі. Пры Дзіваце «Кінгс» ані разу не апыналіся па-за зонай плэй-оф, двойчы выйгравалі складаны Ціхаакіянскі дывізіён, дзе традыцыйна першынствавалі «Лос-Анджэлес Лэйкерз». У 2002 годзе каманда з Сакрамэнта гуляла супраць «Лэйкерз» у фінале Заходняй канфэрэнцыі, але саступіла ім ва ўпартай барацьбе. У 2001 годзе Дзівац у першы і апошні раз у сваёй кар’еры ўзяў удзел у Матчы ўсіх зорак НБА. 31 сакавіка 2009 году кіраўніцтва «Кінгс» адзначыла ўнёсак Дзіваца ў посьпехі каманды і на ўрачыстай цырымоніі замацавала за ім 21-ы нумар, пад якім ён выступаў[6].

Па заканчэньні сэзону 2003—2004 гадоў кантракт Дзіваца з «Кінгс» скончыўся і ён стаў вольным агентам. Тым часам з «Лэйкерз» сышоў шэраг лідэраў, таму кіраўніцтва клюбу запрасіла сэрба вярнуцца. У сэзоне 2004—2005 гадоў праз праблемы зь сьпінаю Дзівац змог узяць удзел толькі ў 15 матчах, якія ён пачынаў на лаўцы запасных. Па сэзоне баскетбаліст аб’явіў аб завяршэньні кар’еры.

Міжнародная

Thumb
Дзівац (чацьверты з права ў цэнтры) з зборнай Югаславіі пасьля перамогу на чэмпіянаце Эўропы 1989 году.

Улетку 1986 году, у веку 18 гадоў, адразу па падпісаньні кантракту з «Партызанам», Дзівац дэбютаваў у складзе зборнай Югаславіі на чэмпіянаце сьвету 1986 году ў Мадрыдзе на запрашэньне галоўнага трэнэра Крэшыміра Чосіча. Аднак выдатны выступ пачаткоўца быў сапсавана падзеяй у паўфінале супраць зборнай СССР. За 45 сэкунд да канца югаслаўская каманда мела перавагу ў дзевяць пунктаў, але савецкія гульцы хутка скарацілі розьніцу, а праз падвоеннае вядзеньне Дзіваца яны ўраўналі лік і перамаглі ў авэртайме. Югаславы былі вымушаныя задаволіцца бронзай[7].

Да распаду Югаславіі зборная, дзе быў Дзівац, сталі чэмпіёнамі Эўропы 1989 і 1991 гадоў, а таксама былі чэмпіёнамі сьвету 1990 году[7]. Калі Югаславія здабыла золата на чэмпіянаце сьвету, гулец трапіў у непрыемную гісторыю. Адзін з заўзятараў, які выбег на пляцоўку па гульні трымаў харвацкі сьцяг. Дзівац выказаў сваю незадаволенасьць гэтым, сказаўшы, што чэмпіёнамі сталі ўсе югаславы, і выцягнуў сьцяг з рук заўзятара. Гэта адбылося ў вельмі напружаны час, калі нацыянальныя пытаньні пагражалі вайною Югаславіі. Гэты ўчынак, разам з далейшымі югаслаўскімі войнамі, аддаліў Дзіваца ад многіх ягоных былых харвацкіх сяброў. У 2002 годзе Дзівац быў у складзе каманды, якая стала пераможцам чэмпіянату сьвету ў ЗША.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads