Павал Якубовіч
беларускі журналіст, дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Ізотавіч Якубовіч (нарадзіўся 23 верасьня 1946 году, Унеча, цяпер Расея) — беларускі журналіст і дзяржаўны дзяяч[1]. Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000).
Чалец калегіяў Адміністрацыі прэзыдэнта (чалец грамадзка-кансультатыўнай рады) і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (старшыня грамадзкай каардынацыйнай рады), чалец рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы па Менску[2] і прэзыдыюму грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская фэдэрацыя аматарскага боксу».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паводле ўласнага сьведчаньня, нарадзіўся ў Старадубе. Пасьля сканчэньня школы ў 1963 годзе ўладкаваўся ў папраўча-працоўны лягер нагляднікам. У 1964 годзе паступіў у Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут, аднак кінуў праз працу на будоўлі Беларускага аўтамабільнага заводу (Жодзін, Менская вобласьць). Улетку 1965 году праз выклік у ваенны камісарыят паступіў на службу судовым ахоўнікам-канваірам ва Ўнутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў. Пачаў пісаць у ваенныя газэты і праз паўтара году стаў рэдактарам аддзелу газэты МУС. Пасьля сканчэньня службы ў 1968 годзе паступіў на завочнае навучаньне ў факультэт журналістыкі БДУ і ўступіў у Камуністычную партыю Савецкага Саюзу. Таксама скончыў Саратаўскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню МУС СССР бяз званьня афіцэра. Пасьля 13 гадоў у войску ўладкаваўся ў газэту Камуністычнага саюзу моладзі Беларусі «Сьцяг юнацтва» (рас. Знамя юности), дзе вёў калёнку фэльетонаў.
У 1988 годзе ўладкаваўся ў часопіс «Крыніца» за часам рэдактарства Ўладзімера Някляева. У 1990 годзе перайшоў да Ёсіфа Сярэдзіча ў «Народную газэту»[1].
11 ліпеня 1995 г. Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго галоўным рэдактарам расейскамоўнай газэты Адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия»[3], 3 студзеня 2011 г. — сэнатарам Савету Рэспублікі[4].
6 лютага 2018 г. Аляксандар Лукашэнка зьняў Якубовіча з галоўнага рэдактара газэты «Советская Белоруссия»[5].
Remove ads
Крытыка і абвінавачаньні. Чорны сьпіс ЭЗ
Як "рэдактар асноўнай прапагандысцкай газэты" Беларусі, у сувязі з хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыі ў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе П. Якубовіч быў уключаны ў так званы Чорны сьпіс Эўразьвязу. У 2011 яму быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу.
Паводле Рады Эўрапейскага Зьвязу, Павал Якубовіч "зьяўляецца адным з найбольш гучных і ўплывовых членаў дзяржаўнай прапагандысцкай машыны ў друкаванай прэсе. Ён падтрымліваў і апраўдваў рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, якія сыстэматычна прадстаўляюцца нэгатыўным і прыніжальным чынам, з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі. Ён быў асабліва актыўным у гэтых адносінах пасьля разгону мірных дэманстрацыяў 19 сьнежня 2010 г. і наступных акцый пратэсту."[6]
Таксама ўезд быў забаронены яшчэ чатыром сябрам кіраўніцтва газэты «Советская Белоруссия»: Аляксандар Таранда (намесьнік галоўнага рэдактара), Сяргей Гардзіенка (намесьнік галоўнага рэдактара), Галіна Тарапецкая (намесьнік рэдактара), Ганна Шадрына (намесьнік рэдактара).[7] Па стане на 2017 год забарона была зьнятая[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads