Урман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Урман (Урмэн, Юрман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ораман або Урман (Oraman, Urmann[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова ур- (ор-) (імёны ліцьвінаў Урыка, Урвік, Урліх; германскія імёны Urich, Urwick, Urlich) паходзіць ад гоцкага *urus 'тур'[4], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[5], германскага man 'чалавек'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: стрелцы Бирштаньские… Яну Урмановичу (1557—1558 гады)[7]; Андрей Матеевичъ Юрмановича… Миколай Матеевичь Юрмановичъ… Юръи Юрмановичъ (1567 год)[8]; Stanislaw Urmanowicz… Krzysztoph Urmanowicz (1641 год)[9]; syn jego Urman (1692 год)[10]; Józef Antoni Urmen (1803 год)[11]; Касперь jозефа Сынъ Урмонъ — Урмоновичъ (1808 год)[12]; Urmanowicz Valentinus, Dr. S. Tb., assist. U. S. B., Wileńska 30 (1938 год)[13][a].

Remove ads

Носьбіты

Урмановічы (Urmanowicz) гербу Грымала[15] — літоўскі шляхецкі род[16].

Урмановіч (Urmanowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[17].

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Урмін: Katarzyna Urmin (1798 год)[14]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads