Фрыц Габэр
нямецкі хімік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрыц Га́бэр (па-нямецку: Fritz Haber ; 9 сьнежня 1868 — 29 студзеня 1934) — нямецкі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1918 року за вынаходніцтва мэтаду сынтэзу аміяку з азоту і вадароду. Гэта дазволіла рэалізаваць буйнамаштабную вытворчасьць угнаеньняў і выбуховак. Цяпер прыкладна траціна харчовай вытворчасьці выкарыстоўвае аміяк, выраблены працэсам Габэра, што забясьпечвае ежай амаль палову насельніцтва Зямлі.
Фрыц Габэр быў нямецкім нацыяналістам і лічыцца таксама «айцом хімічнай вайны»: у часе I сусьветнай вайны ён займаўся распрацоўкай і выкарыстаньнем хлёру ды іншых атрутных газаў. Зь ягонай прапановы хлёр быў выкарыстаны дзеля прарыву францускіх умацаваньняў пад Іпрам. Пазьней, ужо безь ягонага ўдзелу, ягоныя напрацоўкі былі выкарыстаныя для стварэньня Цыклёну Б, які выкарыстоўвалі нацысты для зьнішчэньня жыдоў у Галакосьце.
Пасьля прыходу да ўлады нацыстаў у 1933 року Габэр пазбавіўся ўсіх пасадаў за жыдоўскае паходжаньне. Ён выехаў за мяжу і неўзабаве памёр у базэльскім гатэлі ў 65-гадовым веку.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Сьпіс ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па хіміі
- Сьпіс жыдоўскіх нобэлеўскіх ляўрэатаў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads