Усход (Магілёўскі раён)

пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Усход (Магілёўскі раён)
Remove ads

Усхо́д[1] (па-расейску: Восход) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вяйнянскага сельсавету. Разьмешчана за 14 км на поўдзень ад Магілёва, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На поўнач — штучнае вадасховішча на р. Вільчанка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса, якая праходзіць побач зь мястэчкам.

Хуткія факты
Remove ads

Мінулае

Вёска заснавана ў пачатку 1920-х гадоў. У сакавіку 1924 году ў выніку першага ўзбуйненьня БССР увайшла ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 году ў Дашкаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці. У 1925 годзе арганізавана сельская гаспадарка «Усход».

У Вялікую Айчынную вайну зь ліпеня 1941 году да 26 чэрвеня 1944 году акупаванае нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 20 чэрвеня 1960 году ў Вяйнянскім сельсавеце. У 1990 годзе сядзіба саўгаса «Усход». У пасёлку рабілі Дом культуры, аддзяленьне сувязі, бібліятэка, сталовая, дзіцячы сад-ясьлі, грамадзкая лазьня. У 2000-я гады на аснове мястэчка створаны аграгарадок.

Remove ads

Забудова

Задума забудовы створаная ў 1982 годзе праектным інстытутам «Магілёўграмадзянпраект». Складаецца зь 2 вуліцаў (з усходу на захад і з поўначы на поўдзень), забудаваных двухбакова, шчыльна, пераважна мураванымі двухпавярховымі 4—8-кватэрнымі і трохпавярховымі 16-кватэрнымі дамамі. На поўнач — парк адпачынку. У месцы скрыжаваньня вуліцаў разьмешчаныя грамадзкія будынкі.

Thumb
Школа
Thumb
Дом культуры

У 2007 годзе дзейнічалі сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі, Дом культуры, клюб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва.

Remove ads

Насельніцтва

  • 20 стагодзьдзе:
    • 1926 — 6 двароў, 29 жыхароў.
    • 1990 — 118 гаспадарак, 390 жыхароў.
  • 21 стагодзьдзе:
    • 2007 — 604 гаспадаркі, 1662 жыхары.

Славутасці

  • Свята-Троіцкая царква (2009; архітэктары У. В. Чаленка і А. Бараноўскі)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads