Фартуны
вёска ў Глушанскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фарту́ны[2] (па-расейску: Фортуны) — вёска ў Глушанскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца паблізу шашы Бабруйск — Глуск за 18 км ад чыгуначнае станцыі Красны Брод на лініі Бабруйск — Рабкор.
Remove ads
Назоў
Назоў, верагодна, паходзіць ад лацінскага слова «fortuna» — шчасьцё, лёс, ці ад імя аднайменнае рымскае багіні Фартуна, ці ад азартнае лятарэйнае гульні — «Фартункі».
Гісторыя
Вёска вядомая ад ХІХ стагодзьдзя. Да 1890 году дзейнічала школа царкоўнае граматы. У 1897 годзе — вёска Гарадкоўскае воласьці Бабруйскага павету, 17 двароў, 114 жыхароў. Напачатку ХХ стагодзьдзя было 22 двары і 137 жыхароў. У 1917 годзе — засьценак, 20 двароў, 162 жыхары, а ў 1926 годзе — 23 двары й 110 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну тут дзейнічала падпольная антыфашыстоўская група. Напачатку 1997 году было 9 двароў, у якіх жыло 9 чалавек. У 2007 годзе ў вёсцы было 9 жыхароў, якія жылі 4 сем’ямі[3]. У 2013 годзе вёска перададзеная зь ліквідаванага Гарохаўскага ў склад Глушанскага сельсавету[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 6 жыхароў[1]
- 1999 год — 11 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads