Фрыдрых Гёльдэрлін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыдрых Гёльдэрлін
Remove ads

Ёган Крыстыян Фрыдрых Гёльдэрлін (па-нямецку: Johann Christian Friedrich Hölderlin; 20 сакавіка 1770, Ляўфэн-на-Нэкары — 7 чэрвеня 1843, Тубінген) — выбітны нямецкі паэт-рамантык і мысьляр.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Творчасьць і асоба Гёльдэрліна паўплывалі ў далейшым ня толькі на пісьменьнікаў (Ш. Цвайг, Г. Гайм), але і на філёзафаў і тэолягаў (В. Дыльтэй, Ф. Ніцшэ, К. Яспэрс, М. Гайдэгер, М. Бляншо).

Акрамя лірычных вершаў Гёльдэрлін пакінуў пасьля сябе раман «Гіпэрыён, або Пустэльнік у Грэцыі» (па-нямецку: Hyperion oder Der Hermit in Griechenland, тт. 1 — 2, 1797—1799). Няскончанай засталася трагедыя «Сьмерць Эмпэдокла» (па-нямецку: Der Tod des Empedokles, 1797—1800). Сярод апошніх твораў былі таксама пераклады «Антыгоны», «Эдыпа-цара» і некалькіх гімнаў Піндара. З маладосьці паэт пакутаваў на псыхічнае захворваньне.

На беларускую мову паэзію Гёльдэрліна перакладалі Масей Сяднёў, Алег Лойка (у зб. «Маланкай жагнаныя», 2004) і Лявон Баршчэўскі («Выбраная паэзія» ў сэрыі «Паэты плянэты», 2016).

  1. Find a Grave (анг.) — 1996.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads