Філіп Іваноў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Філіп Іваноў (нарадзіўся 21 ліпеня 1990 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

З 2007 году гуляў за менскае «Дынама», але пераважна за дублюючы склад. У сакавіку 2012 году пакінуў «Дынама» і далучыўся да «Гомля», дзе таксама гуляў за дубль. У ліпені 2012 году скасаваў кантракт з гомельскім клюбам[3], а ў жніўні стаў гульцом менскага клюбу СКВІЧ. У лютым 2013 году перайшоў у «Віцебск». Стаў найлепшым бамбардзірам віцебскага клюбу, але пасьля з’яўленьня ў Віцебску фінансавых праблемаў у жніўні 2013 году папоўніў склад берасьцейскага «Дынама». У «Дынама» ня здолеў замацавацца ў першым складзе і ў сьнежні 2013 году кантракт зь берасьцейскім клюбам быў скасаваны.

З студзеня 2014 году знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры»[4], у выніку ў сакавіку 2014 году ўзмоцніў склад гэтага клюбу[5]. У «Шахцёры» гуляў перадусім за дубль, у асноўным складзе зьяўляўся эпізадычна. У жніўні 2014 кантракт з гарнякамі на ўзаемную згоду быў ануляваны[6]. У канцы жніўня 2014 году прыяднаўся да шыхтаў першалігавай «Іслачы»[7]. Згуляў за гэты клюб у 9 матчах, галамі не адзначаўся. Па заканчэньні сэзону 2014 году пакінуў «Іслач»[8].

З пачатку 2015 году трэнаваўся разам з навабранцам Першай лігі — футбольным клюбам «Крумкачы», зь якім у красавіку падпісаў кантракт[9]. Быў адным зь лідэраў «Крумкачоў», дапамог гэтаму клюбу прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2016 году стаў капітанам каманды. Звычайна выступаць на пазыцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2016 году падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да сканчэньня 2018 году[10]. 29 ліпеня 2017 году поруч з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебску» з прычыны затрымкі выплаты заробку[11] і неўзабаве паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[12]. Аднак, праз два тыдні вярнуўся ў склад «Крумкачоў»[13]. У першым жа матчы па вяртаньні, 20 жніўня 2017 году супраць БАТЭ, забіў гол і аддаў галявую перадачу, чым дапамог сталічнаму клюбу атрымаць перамогу зь лікам 3:2.

З студзеня 2018 году знаходзіўся на праглядзе ў менскім «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт з клюбам[14]. Спачатку пераважна выходзіў на замену, аднак зь ліпеня 2018 году, у сувязі з зыходам Антона Сарокі і траўмай Алксандра Макася, пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2019 году, не зважаючы на заканчэньне кантракту, трэнаваўся з дынамаўцамі і выправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[15]. Тым ня менш, неўзабаве вярнуўся і падпісаў новы кантракт зь менчукамі[16], аднак ужо праз два тыдні кантракт быў скасаваны[17].

У сакавіку 2019 году стаў гульцом «Менску»[18]. Пачынаў сэзон у першай адзінаццатцы каманды, аднак пазьней праз пашкоджаньні ўжо радзей зьяўляўся на полі. У чэрвені 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Менск»[19]. У жніўні 2019 году зноў далучыўся да «Дынама»[20], дзе неўзабаве стаў гульцом асноўнага складу. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[21]. У сакавіку 2020 году стаў гульцом «Ліепаі»[22]. Пакінуў каманду ў жніўні 2020 году. У студзені 2021 году трэнаваўся з «Крумкачамі» і ў лютым афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[23]. Выступаў пераважна ў стартавым складзе. Пакінуў клюб па заканчэньні сэзону 2021 году і зьехаў у Польшчу.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads