Антон Сарока
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Сарока (нарадзіўся 5 сакавіка 1992 году, Менск, Беларусь) — беларускі футбаліст, нападнік. Колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец менскай футбольнай школы «Зьмена», пазьней трапіў у «Дынама», дзе выступаў за моладзевыя каманды. У пачатку 2010 году, пасьля пасьпяховага выступу за юнацкую зборную на мэмарыяльным турніры імя Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу, быў запрошаны ў казанскі «Рубін»[4]. У сэзоне 2010 годзе выступаў за дубль казанскага клюбу, пасьля чаго вярнуўся ў Беларусь[5], сэзон 2011 году правёў у складзе «Партызана-2». У пачатку 2012 году праходзіў прагляд у латвійскім «Вэнтсьпілсе» і «Гарадзеі»[6], аднак толькі ўлетку, уладкаваўшы ўсе фармальнасьці з «Рубінам», на правах арэнды перайшоў у беларускі клюб.
У 2013 годзе, пакінуўшы «Рубін», стаў гульцом «Гарадзеі» на трывалай аснове. Зь цягам часу замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка «цукровых». Па выніках сэзону 2015 году дапамог клюбу выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сэзоне. У сьнежні 2016 году перайшоў у менскае «Дынама»[7]. У складзе дынамаўцаў быў асноўным нападнікам клюбу, у сэзоне 2017 году з 12-ю галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У ліпені 2018 году падпісаў кантракт на тры гады з бэльгійскім клюбам «Лёкерэн»[8]. Аднак, ня здолеў замацавацца ў пачатковым складзе каманды, часьцей выходзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2019 году, пасьля таго як «Лёкерэн» страціў шанец на захаваньне месца ў элітным дывізіёне, скасаваў кантракт. У сакавіку 2019 году далучыўся да барысаўскага БАТЭ[9].
Пачынаў сэзон асноўным нападнікам каманды, аднак пазьней пачаў шмат прапускаць праз пашкоджаньні. Зь верасьня да сканчэньня сэзону 2019 году не зьяўляўся на полі. 2020 год пачынаў у першым складзе каманды, аднак з траўня зноў выбыў праз траўмы. За асноўную каманду наступны раз згуляў толькі ў лістападзе. У 2021 годзе выйшаў на поле за БАТЭ толькі 2 сакавіка ў матчы Супэркубка Беларусі, пасьля чаго чарговы раз зьнік з ростэру праз траўмы. У чэрвені 2021 году кантракт з барысаўскім клюбам паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[10]. Неўзабаве пасьля зыходу з БАТЭ быў гульцом гарадзенскага «Нёману», склаўшы ўгоду да сканчэньня сэзону 2021 году[11]. Ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе, толькі часам выходзіў на замену. У студзені 2022 году стала вядома, што нападнік па заканчэньні кантракта пакідае гарадзенскі клюб[12].
У лютым 2022 году далучыўся да казаскага «Акжаіка»[13], аднак ужо празь некалькі тыдняў пакінуў клюб, гэтак і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[14]. У сакавіку 2022 году склаў кантракт з койданаўскім «Арсэналам»[15], дзе хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У чэрвені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[16]. У ліпені 2022 году пачаў трэнавацца з «Астраўцом» і ў выніку ўзмоцніў склад каманды[17]. У сьнежні 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Астравец»[18], аднак у пачатку 2023 году зноў пачаў трэнавацца з камандай і ў сакавіку падоўжыў пагадненьне з клюбам[19]. З чэрвеня 2023 году перастаў зьяўляцца на полі. У сьнежні 2023 году пакінуў «Астравец»[20].
Міжнародная
31 жніўня 2017 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Люксэмбургу.
Remove ads
Дасягненьні
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2017, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2020, 2021
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads