Аляксандар Макась

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Макась
Remove ads

Алякса́ндар Мака́сь (нар. 8 кастрычніка 1991 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, нападнік «Менску». У 2015 годзе згуляў 1 матч за нацыянальную зборную Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец спартовай школы менскага МТЗ-РІПА, які пазьней перайменаваны ў «Партызан». З 2009 году выступаў у асноўнай камандзе, дзе застаўся і пасьля вылету «Партызана» з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2010 году. У сэзоне 2011 году дапамог менчукам вярнуцца ў эліту, забіўшы 19 мячоў. У студзені 2012 году перайшоў у «Менск», але ня здолеў замацавацца ў першым складзе. У ліпені 2012 году атрымаў траўму і выбыў на рэшту сэзону. У лютым 2013 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але ў выніку вярнуўся ў Менск. Сэзон 2013 году пачаў у складзе фарм-клюбу «Менск-2», у ліпені быў пераведзены ў асноўную каманду, але зноўку ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт зь «Менскам». У сэзоне 2014 году, пасьля зыходу з клюбу Рамана Васілюка і Леаніда Ковеля, пачаў нарэшце быць асноўным нападнікам сталічнага клюбу. Пасьпяхова адзначыўся ў гэтай ролі, зарабіўшы за сэзон 14 мячоў і стаўшы такім чынам другім бамбардзірам чэмпіянату пасьля Мікалая Януша. У сьнежні 2015 году скасаваў кантракт зь «Менскам»[5].

У лютым 2016 году прыбыў на прагляд у казаскі «Іртыш»[6]. У двух таварыскіх матчах за «Іртыш» адзначыўся двума галамі, але ў выніку не дамовіўся аб умовах кантракту і накіраваўся ў стан іншага клюбу з Казахстану — «Атыраў»[7], зь якім неўзабаве склаў працоўную ўгоду[8]. У сэзоне 2016 году забіў толькі адзін гол у 24 матчах за «Атыраў». У студзені 2017 году прыбыў на прагляд у «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[9]. Пачынаў сэзон у якасьці аднаго з асноўных нападнікаў жодзінцаў, адзначаўся галамі ў першых чатырох турах чэмпіянату, аднак пазьней пачаў часьцей толькі выходзіць на замену. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[10].

З студзеня 2018 году знаходзіўся на праглядзе ў менскім «Дынама», зь якім у лютым падпісаў кантракт[11]. Спачатку нярэдка зьяўляўся ў стартавым складзе каманды, аднак пазьней у сувязі з траўмамі часьцей выходзіў на замену. У сьнежні 2018 году пакінуў «Дынама» па заканчэньні дамовы[12] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[13], дзе замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных нападнікаў. З траўня па ліпень 2019 году не гуляў праз траўмы, пасьля вярняў месца ў пачатковым складзе. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў другім бамбардзірам каманды ў сэзоне. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[14]. У 2020 годзе заставаўся асноўным нападнікам каманды.

У лютым 2021 году далучыўся да летувіскай «Судувы»[15], дзе пачаў пераважна выходзіць на замену. Разам з камандай здабыў срэбраныя мэдалі чэмпіянату Летувы. У студзені 2022 году вярнуўся ў Беларусь, склаўшы кантракт з «Гомлем»[16], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У сэзоне 2022 году адзначыўся 8 галамі ў чэмпіянаце і 2 галамі ў Кубку Беларусі. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў гомельскі клюб[17]. У студзені 2023 году быў аб’яўлены гульцом берасьцейскага «Дынама»[18]. У ліпені 2023 году пакінуў клюб паводле пагадненьня бакоў[19] і далучыўся да «Іслачы»[20]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[21], але моцна пакутваў на траўмы цягам сэзону[22]. У сьнежні нападнік пакінуў каманду і вярнуўся ў «Менск»[23][24].

Міжнародная

У складзе моладзевай зборнай Беларусі правёў 13 гульняў. 30 сакавіка 2015 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Габону. Гэтая сустрэча стала адзінай у кар’еры ў складзе нацыянальнай каманды.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads