Хавіер Эрнандэс Балькасар
мэксыканскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хавіер Эрнандэс Балькасар (па-гішпанску: Javier Hernández Balcázar; нар. 1 чэрвеня 1988 году, Гвадаляхара, Мэксыка) — мэксыканскі футбаліст, нападнік клюбу «Гвадаляхара» і нацыянальнай зборнай Мэксыкі, у якой рэгулярна ўдзельнічае на буйных міжнародных спаборніцтвах. Эрнандэс мае мянушку «Чычарыта» (гішп. Chicharito — «гарошына»), якая выкарыстоўваецца ў якасьці надпісу на ягонай кашулі. Зьяўляецца выхаванцам мэксыканскага клюбу «Гвадаляхара».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Эрнандэс пачаў выступаць за моладзевую каманду «Гвадаляхары» ва ўзросьце дзевяці гадоў. У 2006 годзе дэбютаваў за асноўную каманду «Гвадаляхары» ў матчы Апэртуры супраць клюбу «Нэкакса». Пры ліку 3:0 ён выйшаў на замену Амару Брава на 87-й хвіліне матчу, а ўжо празь пяць хвілінаў забіў чацьверты гол сваёй каманды.
8 красавіка 2010 году Эрнандэс падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. 27 траўня 2010 году ён атрымаў дазвол на працу ў Вялікабрытаніі, а ўжо 1 ліпеня стаў гульцом клюбу[5]. 28 ліпеня 2010 году Эрнандэс упершыню згуляў за «Юнайтэд», выйшаўшы на замену Нані ў таварыскім матчы супраць каманды ўсіх зорак МЛС, у гэтай жа сустрэчы ён забіў свой першы гол за клюб, замкнуўшы пас Дэрэна Флэтчэра. 16 жніўня Эрнандэс згуляў свой першы матч у Прэм’ер-Лізе, выйшаўшы на замену Ўэйну Руні на 63-й хвіліне сустрэчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», якая скончылася зь лікам 3:0 на карысьць «чырвоных д’яблаў»[6].
1 верасьня 2014 году Эрнандэс перайшоў на правах арэнды ў мадрыдзкі «Рэал», які атрымаў права выкупіць кантракт гульца ў канцы сэзону[7].
Міжнародная
Эрнандэс дэбютаваў за зборную Мэксыкі 30 верасьня 2009 году ў матчы супраць зборнай Калюмбіі, у якім ён адзначыўся галявой перадачай. 24 лютага 2010 году ён забіў два галы ў браму зборнай Балівіі, а таксама адзначыўся галявой перадачай. Разам са зборнай Мэксыкі Чычарыта браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2010 году, а таксама ў турніры Залатога кубка КОНКАКАФ і Кубку канфэдэрацыяў 2013 году. Эрнандэс зьяўляецца трэцім бамбардзірам зборнай Мэксыкі ўсіх часоў[8].
Remove ads
Дасягненьні
«Гвадаляхара»:
- Чэмпіён Мэксыкі: 2006(а)
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2011, 2013
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2010, 2013
«Рэал»:
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014
«Сэвільля»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2020
Мэксыка:
- Уладальнік Залатога кубка КОНКАКАФ: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads