Хвойнае

вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хвойнае[1]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Віці. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Вёска Хвойня ў складзе Загальскага староства каля 1772 г.

На Генэральнай мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» другога тому Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі, складзенай на падставе зьвестак пярэдадня першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.), вёска Хвойня паказана ў складзе Загальскага староства[2]. Надалей пра вёску Хвойнае з 20 дварамі ў добрах староства Загальскага маецца зьвестка ў матэрыяле Генэральнай візытацыі Загальскай Сьвята-Траецкай уніяцкай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, датаванай 9-м днём лютага 1778 году. згодна зь візытацыяй, выкананай 10 студзеня 1787 году каад'ютарам пінскім і тураўскім Язафатам Булгакам, у Хвойным заставаліся ўсё тыя ж 20 двароў[3]. У люстрацыйным інвэнтары ад 27 верасьня 1789 году, у якім Загальскае староства разьмяжоўвалася з Хвойніцкімі добрамі паноў Прозараў, з Барысаўшчынай і Старчам паноў Аскеркаў, з Настольскім староствам, паміж грунтамі прозараўскага Вялікага Бору і аскеркаўскага Старчу згаданая загальская вёска Хвойна[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Хвойнае на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.
Thumb
Хвойнае, Рудзенька, Куравое, Небытаў на трохвярстовай мапе Ф. Ф. Шубэрта 1850 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хвойнае апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 годзе ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. На 1795 год вёска разам з цэлым Загальскім староствам належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў судзьдзі Вінцэнція Жука[6]. Тады ў 31 двары Хвойнага налічвалася 108 душ мужчынскага і 98 душ жаночага полу падданых. У 1797 годзе дапісаныя яшчэ 10 дзяцей-хлопчыкаў[7].

У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» сказана, што 138 жыхароў Хвойнага абодвух полаў былі прыхаджанамі Сьвята-Мікалаеўскай царквы ў сяле Алексічах, а 18 нібы з тых жа казённых сялянаў-хвайнічанаў зьяўляліся парафіянамі Юравіцкага касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі[8].

У парэформавы пэрыяд адміністрацыйна вёска Хвойнае належала да Юравіцкай воласьці. На пачатак 1870 года тут — 59 гаспадароў з былых дзяржаўных сялянаў, прыпісаных да Хвойнаўскага сельскага таварыства, і 2-е аднадворцаў, прыпісаных да воласьці[9].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Хвойнае ў складзе Юравіцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[10].

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Юравіцкая воласьць Рэчыцкага павету ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2021 год — 28 гаспадарак, 55 жыхароў[11].

Забудова

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads