Хлюсьціна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хлю́сьціна[2] — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пірагоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад міжнароднай аўтамагістралі Берасьце — Смаленск у межах Беларусі — магістраль М1). Зьяўляецца станцыяй на чыгуначнай лініі Ворша — Смаленск. Злучана з раённым цэнтрам Дуброўна аўтадарогай Н2705.
Remove ads
Гісторыя
Пад уладай Расейскай імпэрыі
З 16 лістапада 1871 году пачаўся рух на Маскоўска-Берасьцейскай чыгунцы. Станцыя заснавана на перакрыжаваньні чыгункі Ворша — Смаленск і адгалінаваньня ад гэтай чыгункі да Арэхаўска. Чыгунка пабудавана на зямлі Мікалая Хлюсьціна ўласьніка маёнтку Балеслаўлева (Зьвярынец) на рэчцы Выдрыца.[3] Станцыю назвалі ў гонар Мікалая Хлюсьціна.
Найноўшы час
Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1995 год — 18 двароў, 33 чалавекі; 1999 год — 24 чалавекі;
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 11 чалавек;
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя Хлюсьціна. Код станцыі: 168907[4]
- Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Хлюсьціна[5]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads