Хіцёўшчына
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хіцёўшчына[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 20 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Паводле перапісу 1897 року 259 жыхароў, 38 двароў, кузьня. У 1905 року — 270 жыхароў[3].
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 170 жыхароў, 35 двароў; у 1939 — 166 жыхароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР.
Насельніцтва
- 1999 год — 18 жыхароў
- 2005 год — 12 жыхароў, 6 двароў[3]
- 2010 год — 7 жыхароў
Транспарт
Празь вёску праходзіць аўтадарога Н542 Шчарчова — Хіцяўшчына — Крыніца[5].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads