Церабень (Бабрыкоўскі сельсавет)
вёска ў Бабрыкоўскім сельсавеце Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Це́рабень[1] (таксама — Тэ́рабень[1], Тэрабе́нь[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Бабрыкоўскага сельсавету. Каля вёскі працякае рака Бобрык 1-ы.
Remove ads
Гісторыя
Вёска зьяўлялася ўласнасьцю Скірмунтаў. У 1890 годзе пасьля сьмерці Ўладзіслава Скірмунта, спадчына дзеліцца сярод нашчадкаў. Большая частка (Антомысьль) адыходзіць старэйшаму сыну Ўладзіславу Якубу і разам з урочышчам Вазаўня складае 2276 дзесяцін зямлі. Другая частка (Гутка, пасьля Церабень-Гутка, Церабень), дастаецца сярэдняму сыну Антону Станіславу.
У канцы XIX стагодзьдзя ў вёсцы было 49 двароў. Мясцовае насельніцтва займалася земляробствам і рамяством, у вытворчасьці абадоў і санак у 1901 годзе займалася 15 чалавек. Вырабляюцца вазы, земляробчы інвэнтар, колы для вадзяных млыноў.
Пасьля Першай сусьветнай вайны памешчыцкія ўгодзьдзі былі падзеленыя на дробныя ўчасткі. Абодва маёнткі становяцца ўласнасьцю Ўладзіслава Якуба Скірмунта. У 1930 годзе ў жонкі Ўладзіслава зямлю выкупае Каспэр Скірмунт, апошні ўладальнік.
У 1944 годзе фашысты спалілі 89 дамоў, забілі 13 жыхароў.
Пасьля 1945 году — царква Сьв. Увядзеньня, прыпісаная да Дабраслаўскай парафіі, разабраная, а з будматэрыялаў ўзьведзена гаспадарчая пабудова ў вёсцы Бобрык.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 278 жыхароў
- 1999 год — 398 жыхароў
- 1998 год — 416 жыхароў, 197 двароў
Інфармацыя для турыстаў
- Двухузроўневая званіца (1869 год) на могілках
- Каталіцкія могілкі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads