Бобрык (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бо́брык[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Бабрыкоўскага сельсавету.
Празь вёску праходзіць аўтастрада Ганцавічы — Лагішын Р105. Каля вёскі працякае рака Бобрык 1-ы.
Remove ads
Гісторыя
Вёска доўгі час зьяўлялася ўласнасьцю сям’і Бартноўскіх. На пачатку XX стагодзьдзя маёнтак робіцца ўласнасьцю Гутоўскага. У 1913 годзе зямлю і фальварак купляе барон Арыс Арнольд Маас, які пазьней набывае маёнтак Хатынічы і Малькавічы (сёньняшнія вёскі ў Ганцавіцкім раёне). У 1919 годзе пасьля сьмерці Мааса, яго ўладаньні пераходзяць да жонкі і дзяцей: Аляксандра, Эміліі Марыі, Надзеі Веры, Хелены Элізы, а таксама сваяку Аляксандру Манькоўскаму.
У 1944 годзе фашысты спальваюць 77 двароў вёскі.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 422 жыхары
- 1999 год — 514 жыхароў
Асобы
- Аляксандар Некрашэвіч (нар. 1973) — беларускі мастак-жывапісец
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads