Цукровы бурак
група сельскагаспадарчых расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цукровы бурак — багаты на цукар (19—23%) падвід звычайнага бурака зь белым караняплодам(en) масай 400—500 грамаў. Цепла- і сьвятлолюбівы, патрабавальны да жыўленьня і вільгаці, асабліва ў часе ўтварэньня лісьця і караняплода (ліпень—жнівень). Вырошваецца на добра ўгноенай сугліністай(en) і супясчанай дзярнова-падзолістай глебе ды на акультуранай тарфяна-балотнай. Бацьвіньне, жамерыны(en) і патака[прыбраць шаблён] ідуць на корм[1]. У 1996 годзе стаў сыравінай вырабу 1/3 цукру ў сьвеце і ўсяго цукру ў краінах з умераным кліматам. У якасьці тэхнічнай культуры падвід вывелі ў 18 ст. у Нямеччыне. Найбольш шырока вырошчаецца ў лесастэпавых абшарах Паўночнай Амэрыкі і Эўропы. У 1996 годзе сусьветная плошча пасеву склала каля 8 млн га (80 тыс. км²). Найбольшую плошчу пасеваў мелі Ўкраіна (лесастэп), Расея (Кубань, Чарназем’е(ru)), ЗША, Францыя, Нямеччына і Польшча. Найбольшы ўраджай атрымалі ў Заходняй Эўропе — 550—600 цэнтнэраў з гектара[2].
Remove ads
Беларусь

У 1830-я гады ў Віцебскай, Магілёўскай і Менскай губэрнях (Беларускае генэрал-губэрнатарства, Расейская імпэрыя) пабудавалі цукраварні для перапрацоўкі цукровых буракоў. У 1860-я гг. лік цукраварняў перавысіў 30. Да канца 19 ст. цукровыя буракі перасталі вырошчваць у сувязі з завозам таньнейшага цукру з Украіны, што прывяло да закрыцьця цукраварняў. У 1950-я гг. вырошчваньне цукровых буракоў аднавілі ў сувязі з пабудовай 4 буйных цукраварняў: Скідзельскі цукровы камбінат (1951; Гарадзенскі раён), Гарадзейскі цукровы камбінат (1959; Нясьвіскі раён, Менская вобласьць), Жабінкаўскі цукровы завод (1963; Берасьцейская вобласьць) і Слуцкі цукроварафінадны камбінат (1965; Менская вобл.). У 1995 годзе пасевы цукровых буракоў занялі 55,4 тыс. га (0,9% агульнай пасяўной плошчы). Ураджайнасьць склала каля 300 цэнтнэраў з гектара пры гадавым валавым зборы каля 1,5 млн тонаў. Пасевы цукровых буракоў засяроджваліся ў 28 раёнах Беларусі вакол 4 буйных цукраварняў, дзе займалі 3—7% пасяўной плошчы. Цукрыстасьць буракоў раянавага гатунку Гала складала 15—17%, што давала па 12—13% цукру на выхадзе. Буракі сеялі на сугліністай(en) і супясчанай мінэральнай глебе ды на асушанай і акультуранай тарфяна-балотнай[2]. У 2011 г. валавы збор цукровых буракоў у Беларусі склаў 3,8 млн тонаў пры сярэдняй ураджайнасьці 448 цэнтнэраў з гектара[3]. У 2019 годзе Беларусь знаходзілася на 14-м месцы ў сьвеце паводле збору цукровых буракоў[4].
- Пакунак бураковага цукру вытворчасьці «Жабінкаўскага цукровага заводу» з надпісамі па-беларуску (2022 год)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads