Слуцкі цукроварафінадны камбінат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Слуцкі цукроварафінадны камбінат
Remove ads

53.0009° пн. ш. 27.5158° у. д. / 53.0009; 27.5158

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...
Thumb
Сіласы камбіната
Thumb
У такіх пачках цукар трапляе ў крамы.

Слу́цкі цукро́варафіна́дны камбіна́т — наймаладзейшае прадпрыемства цукровай прамысловасьці Беларусі, утворанае ў 1965 годзе ў Слуцку (Менская вобласьць, Беларусь). У 2009 годзе была дасягнутая магутнасьць перапрацоўкі цукровага бурака на ўзроўні 8000 т на содні[2]. Прадпрыемства мае штогадовую квоту на пастаўку цукру ў Расею памерам 38,5 тыс. тонаў (25,7%) з 150 тыс. т. для краіны. Цукар на 99,8% складаецца з цукрозы, рэшта — глюкоза і фруктоза. Адходы вытворчасьці (патака-мелес і жамерына) ідуць на выраб дрожджаў, сьпірту, лімоннай кісьлі і на корм жывёле.

Сыравіна на камбінат пастаўляецца з 4 вобласьцяў:[3]

Remove ads

Мінуўшчына

Прадпрыемства пачало працу 21 сьнежня 1965 году[4]. Цалкам пушчанае ў 1970 годзе як завод, з 1976-га — камбінат. З 1972 г. першы з заводаў у Беларусі пачаў фасоўку цукру. З 1993 г. пашыраецца ў выніку перааснашчэньня да магутнасьці штодзённай перапрацоўкі 6 тыс. тонаў цукровых буракоў (з 3 тыс. т). З 1996 г. акцыянаваны[5]. У 2010 г. 62% вырабаў прадалі за мяжу. Прадпрыемства мела звыш 700 супрацоўнікаў[6].

Remove ads

Крыніцы

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads